Даруйце, калі мая мова будзе не зусім чыстай: бо я ўжо дваццаць гадоў як
не жыву ў Беларусі і амаль ніколі нідзе ня чую беларускую мову.
Я зайздрошчу тым людзям, якія вераць, зайздрошчу. У 69-м годзе я пазнаёмілася
з дыяканам нашага сабора. Ён падарыў мне “Біблію”, мой сын зацікавіўся,
тады ён быў хлапчуком зусім. Ён веруючы.
Глыбока веруючым чалавекам быў Саша, а я, васпітанная ў савецкай школе,
я шмат чытала, я магу сьмела сказаць, што мне Праваслаўе бліжэй, чым юдаізм,
бо я вырасла на кніжках.
Гэта вельмі-вельмі складаная тэма – мая маці, ёй было трыццаць гадоў,
загінула ў гета, майго адзінаццацігадовага брата жывым закапалі. Я не разумею,
навошта гэта было трэба, як Бог мог гэта дапусьціць. Я пыталася ў многіх,
адзін чалавек, ён мне адказаў, што гэта Бог мяне выпрабоўвае. Ой, вельмі
цяжкае выпрабаваньне.
Я ня ведаю, я была неаднойчы ў Ізраілі. Я прайшла ўвесь пуць на Галгофу.
Я многа чытала, я не прыйшла да Бога, но мне той дыякан сказаў, што самае
галоўнае ў жыцьці – гэта жыць па Божым законам, ня форма, а зьмест, як
жыць.
Я вельмі б хацела верыць, тады б я спадзявалася, што я там сустрэнуся
з Сашам. Магчыма, гэта першы крок да веры. Першы год ад Сашынай сьмерці
у мяне не аднойчы мялькалі думкі, каб пакончыць з сабой. Я аднойчы нават
адчыніла газ, але гэта, я ведаю, вельмі вялікі грэх. І, магчыма, калі я
памыляюся, дык я не сустрэнуся зь ім там. Магчыма, гэта першы крок. Саша
быў хворы, і адна актрыса падышла да мяне і кажа, што калі вы абвянчаецеся,
гэта яго спасе. Я сказала: “Гэта ня ты мне павінна казаць, а ён”. Яна падыйшла
да яго: “Саша, давай мы вас абвянчаем”. Ён засьмяяўся і адказаў: “Як жа
можна вянчацца, яна ж нехрышчоная?” “Так давай яе перахрэсьцім”. “Не, –
кажа. – Яна мне пасланая Богам, з богаізбранага народа. Я не хачу, каб
хоць што-небудзь у яе зьмянілася. Я яе люблю такой, якая яна ёсьць”.
І вось я была ў Сашынага сьвяшчэньніка, у якога ён спавядаўся, айцец
Андрэй, запыталася ў яго аб гэтым, як лепей, ці сустрэнуся я зь ім, калі
я нехрышчоная. Ён запрасіў у мяне, я буду ў яго, паразмаўляем на гэтую
тэму.
Аляксандар убачыў мяне са сцэны. Пасьля спэктакля ён падыйшоў да мяне,
і мы разгаварыліся. Ён мне сказаў, што ён ўпершыню пасьля дзяцінства раскаваўся
ўнутрана, і ўсё, што было ў яго жыцьці, з маленства ён мне пераказаў. І,
расказваючы, занава ўсё гэта перажыў. Мы да трох гадзін раніцы размаўлялі.
З таго часу мы былі разам. Гэта быў адзін год толькі. Ужо тры гады, як
Сашы няма.
Калі б мяне прызваў да сябе Бог і сказаў, што “я вылечу яго, ён будзе
здаровы, але я забяру талент яго, ці згодна ты?” Ён з такім нейкім іспугам
глянуў на мяне і запытаўся : “Ну і што ты адказала б?” Я сказала: “Згодна!”
“Не, не, не!” Я кажу: “Ты мне патрэбны жывы!” “Але што я без майго таленту?”
Ён вельмі даражыў сваім талентам, а мне было павінна яго жыццё.
Сафія Саламянская (удава А.Уладамірскага), ЗША
Самае папулярнае
1