Я ехала цягніком у Вільню разам са знакамітым беларускім мастаком Лявонам
Тарасэвічам і з Алінкай Орсай-Раманай.
Пад’язджаем пад польска-беларускую мяжу – і першы шок, першы стрэс Алінкі.
Бо, аказваецца, што польскія мытнікі не такія, як чэскія, напрыклад: ня
вельмі ветлівыя. Але яшчэ большы шок і расчараваньне – калі сустрэла беларускага
мытніка, які вельмі непрыемна зьвярнуўся да яе, папрасіў пашпарт неяк буркліва.
Алінка сказала: “Добры дзень! Якая я шчасьлівая, што ўязджаю на тэрыторыю
Беларусі, мне вельмі прыемна вас сустрэць. Я беларуска з Амэрыкі.” Ён паглядзеў
на яе амэрыканскі пашпарт і кажа: “Какая ж вы белоруска, когда у вас американский
паспорт!”
Бедная Алінка: у такім шоку села, рукі апалі…
Мы зь Лявонам стараліся зрабіць ён нешта прыемнае, бо сапраўды відаць
было, што расчараваньне велізарнае. Я тады прыпомніла, што ў мяне ж дзень
нараджэньня – гэта было 16 жніўня. Пад’язджалі мы ўжо ў Гародню. Пастараліся
купіць у гэтых бедных беларускіх людзей, якія там на вагзале стараліся
прадаць што-небудзь, каб зарабіць – ці яблыкі, ці нейкае мяса, а аказалася,
што маюць люксусныя тавары: мы знайшлі і шампанскае, і вараныя ракі…
Пакінула вялікі сьлед гэтае сутыкненьне эмігранта-беларуса са Штатаў
зь беларускай рэчаіснасьцю, гэтае сутыкненьне нашых уяўленьняў пра родную
старонку.
Маргарыта Пракапюк, Варшава
Самае папулярнае
1