Я хачу ўспомніць, як у майго брата былі чаравікі.
Гэтыя чаравікі дасталіся яму ў спадчыну ад маёй мамы. І было гэта так.
Мама пашыла хромавыя чобаты для бацькі, бо ён вельмі любіў скакаць – танцор
быў. Мама была ня вельмі танцорка, таму што яна была чалавекам набожным
такім. А яна пашыла сабе прыватна чаравікі. Яны прыгожыя былі, расшытыя
нейкімі такімі малюначкамі. Ну і насіла яна іх вельмі доўга.
Мой брат паступіў у Маскоўскі дзяржаўны унівэрсытэт на факультэт журналістыкі
і тэлебачаньня. Яму ня было ў чым хадзіць. Маскоўскія дзеці былі вельмі
зажытачныя, зь вельмі заможных сем’яў. А ён быў сялянскі хлопчык, і яго
тады звалі неяк так – Есенін. За тое, што, па-першае, ён быў кемны, разумны,
нешта там пісаў яшчэ, а па-другое, ён, як і Есенін прыехаў у Маскву ў чабоцях
нейкіх парваных, так і мой брат прыехаў зусім нічога ня маючы.
І мой брат абуў гэтыя чаравікі і прыехаў у Маскву. А мама пабачыла і
казала: “Сынок, як жа ты будзеш у іх па той Маскве хадзіць, у гэтых чарвіках?”
А ён сказаў: “Мама, хіба ж на чаравікі глядзяць? Дзеўкі глядзяць на мой
чуб прыгожы”. А ён быў такі рыжанькі з медзьдзю такой на кучаравай галоўцы.
І ведаеце, калі я ўспамінаю брата свайго любага – яго ўжо зараз ня стала
на белым сьвеце – дык я ўспамінаю, што вось гэтыя першыя чаравікі…
Мама паглядзела і кажа: “Сыночак мой, калі ў цябе ёсьць такія прыборы…”
Ён кажа: “Першае – на ногі глядзяць, потым – на твар глядзяць. Дык вось
глянуць на ногі, а я як наваксую – яны будуць блішчэць. А твар, мама, у
мяне заўсёды блішчыць”. Такі вось радасны, сьветлы, харошы…
І мама тады выдзеліла яшчэ 25 рублёў – гэта былі вельмі вялікія грошы
– і са сьлязамі сказала:
– Сынок мой, я табе яшчэ куплю да гэтых чаравікаў касьцюм, гальштук і шляпу”.
Мой брат засьмяяўся ды кажа:
– Мама, дык дай мне яшчэ кіёчак які-небудзь ад нашага дзеда.
– А нашто кіёчак?
– Гэта будзе тростачкай такой. Вось няма майго брата, але ў душы маёй на ўсё маё жыцьцё засталася тая памяць пра тыя маміны чаравікі, таму што бацька свае чобаты на танцах сарваў да тла, як кажуць, іх ужо не засталося, а чаравікі ад брата яшчэ засталіся, і я іх шкадую выкідваць. Яны да сёньняшняга часу ў нашай хаце. Алена Лагун