Я ўзначальваў беларусаў – іх было калі 5 тысячаў у “Горным” лягеры – і да мяне прымыкалі частка летувінаў і частка ўсходніх украінцаў. Гэта – вялікая група людзей. Ад іхнага імя я ўдзельнічаў у перамовах з маскоўскай камісіяй, якую прыслаў Бэрыя, і ад іхнага імя я выкладаў патрабаваньні паўстаўшых. Загінула пры падаўленьні паўстаньня дзесьці багата, зь іх каля ста беларусаў – бо беларусы паказалі сябе ў паўстаньні самымі зарганізаванымі, самымі прынцыповымі, мужнымі ды актыўнымі. Гэта адзначана і ўкраінцамі, і расейцамі, і на ўсіх міжнародных канфэрэнцыях палітвязьняў ГУЛАГу. І калі сёньня нашыя “дзеячы” гавораць пра талеранцыю беларусаў – дык мы гэтага не разумеем. Рыгор Клімовіч

Самае папулярнае
1