За ўсё маё жыцьцё і жыцьцё такіх як я – радасьці амаль што і не было. А
гора бачылі багата ад самага дзяцінства. Пачатак калектывізацыі – голад.
Памёрлі суседзкія хлапчукі – мае равесьнікі. Іншых пагналі на Салаўкі разам
з бацькамі, і болей яны не вярнуліся. Гэта – уражаньне раньняга дзяцінства.
А потым была школа. Арышты настаўнікаў на ўроках. А потым прыслалі неадукаваных
людзей. А потым – вайна і лягер. Вось там сабралі ўсіх: вучоных і акадэмікаў,
сялян і рабочых. Кожны змагаўся за жыцьцё ў адзіночку, і кожны паміраў
у адзіночку.
А потым знайшлі сілы. Аб’ядналіся. У 1953 пракаціўся па спэцлягярох,
дзе ўтрымліваліся палітвязьні, шэраг паўстаньняў. Першае і самае масавае
– гэта Горлаг, Нарыльск. Потым Рэчлаг – Варкута. Потым Стэплаг – Кінгір.
Я сядзеў за здрадніцтва, як нямецкі шпіён. Нямецкім шпіёнам ніколі ня
быў, на фронце ня ўдзельнічаў, і што я там здрадзіў – і сам ня ведаю. А
ў Горлагу я тры гады не выходзіў з турмы. Да паўстаньня мы былі гатовыя.
Але нас справакавалі. Вывесілі чорныя з чырвонай паласой сьцягі – гэта
сьцягі Нарыльскага паўстаньня. Чорнае – гэта мы існуючай улады не прызнаём,
а чырвоная паласа – гэта пралітая кроў у лягярох.
Я ўзначальваў беларусаў. А іх было каля пяці тысячаў у Горным лягеры,
і да мяне прымыкалі: частка літоўцаў і частка ўсходніх украінцаў. Ад іх
імя я ўдзельнічаў у перамовах з маскоўскай камісіяй, якую прыслаў Берыя,
і выкладаў патрабаваньні паўстаўшых. Загінула пры падаўленьні паўстаньня
дзесьці багата, зь іх каля 100 беларусаў, бо беларусы ў паўстаньні паказалі
сябе самымі арганізаванымі, самымі прынцыповымі, мужнымі і актыўнымі.
Гэта адзначана і ўкраінцамі, і расейцамі. І на ўсіх міжнародных канфэрэнцыях
палітвязьняў Гулагу. Бо беларусы былі аб’яднаныя ў адзінае. Былі мы на
самых небясьпечных участках гэтага паўстаньня. І каб паўстаньне гэтае не
памерла, каб засталася пра яго памяць – трэба было напісаць гімн, вывучыць
усім і выканаць. І гімн быў напісаны на матыў песьні Ўкраінскай Паўстанцкай
Арміі. Гэтую песьню напяваў мне Васіль Нікалышын:
Мы заявили всей орде кремлёвской
Святой протест насилию и злу,
И чёрный флаг с кровавою полоской
В Совнаце взять приказывал Кремлю. Дыханье жертв комиссии московской
Мы возродим, напомнив о себе,
И чёрный флаг с кровавою полоской
Нам путь осветит в праведной борьбе. Рыгор Клімовіч
Святой протест насилию и злу,
И чёрный флаг с кровавою полоской
В Совнаце взять приказывал Кремлю. Дыханье жертв комиссии московской
Мы возродим, напомнив о себе,
И чёрный флаг с кровавою полоской
Нам путь осветит в праведной борьбе. Рыгор Клімовіч