Я бачыў гэтага чалавека вельмі маленькага, сухенькага, зь вялізным мехам
травы, які ён недзе адкульсці пёр, а назаўтра ён памёр.
Гэта быў бацька маёй сяброўкі, суседкі нашай. Мы былі аднагодкамі, і
было вельмі дзіўна: як гэта так? Ноч чалавек паспаў - і няма. Сьпіць далей.
Была труна. Вельмі вялізная для гэтага маленькага чалавека.
Дошкі проста габляваныя былі, пафарбаваныя. Стаяла сьпякота. І вось
гэты маленькі чалавек у труне. А мы ж малыя й ростам былі. Сталі ў нагах,
і раптам ён глядзіць на мяне. А мне ўжо сказалі, што ён – мёртвы. Ужо нікуды
ня ўстане. Ён ляжыць, яго пахаваюць, засыплюць зямлёю.
Гэта было вельмі дзіўнае ўражаньне. Мабыць, ня толькі маё, але й маіх
сябрукоў маленьнькіх. І дарослыя гэта заўважылі. Заўважылі, што нешта нас
ня тое што напужала, не магу сказаць, што напужала, але гэты позірк быў,
як позірк з таго сьвету.
Гэты позірк для малой дзіцячай душы быў вялізным дзівам. І жах там быў
таксама. І дарослыя зразумелі, чаго мы так спужаліся. І нехта па-свойску
зазірнуў, сказаў: вось, бачыш, вочы расчыняюцца. У каго грошыкі тут ёсьць?
Сталі рыцца па кішэнях, нехта дастаў два пятакі, паклаў, трошачкі прыдавілі.
І вось гэтыя пятакаі са мной усё жыцьцё.
Анатоль Кастэцкі
Самае папулярнае
1