З гадамі разумею ісьціну, што больш помняцца эпізоды з маладога жыцьця.
І адзін зь іх адбыўся са мной, калі я праходзіў армейскую службу ў групоўцы
савецкіх войскаў у Германіі. Адбыўся ён на другім годзе маёй службы, а
тады служылі тры гады. У 1966 годзе. На тэрыторыі былой ГДР пад Магдэбургам.
У той час усе вечэньні праводзіліся па лясах, па палігонах. У 1966 годзе
ўпершыню вучэньні прайшлі, і мы праехалі па трасах, вёсках і па невялікіх
гарадах. Расказваю, што з гэтай прапановай зьвярнуўся Вальтэр Ульбрыхт,
каб паказаць моц савецкай арміі, моц сацыялістычнага рэжыму. Здаецца, так.
Але справа не ў палітыцы. Неяк быў у нас позьні вячэрні танкавы марш.
Мой танк, дзе я быў камандзірам, замыкаў калёну ды йшоў апошнім.
Па каменнай дарозе мы ніколі ня езьдзілі і ня ведалі, што шчабленьне
з камянямі вельмі дрэннае. Аднак, перад адным пераездам – якраз закрыўся
чыгуначны пераезд – мы адсталі ад калёны.
Вечар, цёпла, лета. Пах мяты, сена. І вось я кажу свайму кіроўцу: Вано,
жмі, даганяй! Ён быў з Украіны, але звалі яго Вано.
Мы ўехалі ў вёску і не заўважылі, што там быў паварот на 90 градусаў.
І тут я ўбачыў, як у слупе сьвету паўстае перад танкам дом Я крычу: Вано,
рычагі Тармазі!
Ён націскае на рычагі, я неяк азірнуўся назад і ўбачыў снапы іскраў
з-пад гусеніцаў танка-62. У той час новага танка. І бачу, як павольна гэты
танк уязджае ў дом, як мне падалося.
Пушка прабівае дзірку зьверху, у пралом я бачу, як мужчына абдымае ўстаўшага
на дыбы каня, супакойвае яго. Я запытаўся ў Вано, ці той жывы, бо на яго
пасыпалася цэгла. Вано быў жывы. Я папрасіў яго ад’ехаць: назад, і цікаем…
(Сьмяецца)
Але мы не пасьпелі гэтага зрабіць. Адусюль сабраўся люд перад танкам,
даклалі па інстанцыях. Дагналі мы потым нашую калёну, яна ўжо стаяла ў
лесе. Сустракаў нас камбат, пастроілі батальён. Камбат яшчэ быў франтавік
і кажа: “Як там Кароль каня вучыў па-расейску гаварыць?”
На гэтым гісторыя ня скончылася, бо, як высьветлілася, гэта адбылося
як раз у вёсцы, у якой нарадзілася Ева Браўн. Пакараць мяне не пакралі.
Хаця пакаралі, але своеасабліва.
Трэба было рамантаваць гэты дом. Адабралі зь дзесятак хлопцаў, якія
паехалі адбудоўваць той будынак, хлеў па-сутнасьці. І што ўразіла аднаго
з членаў майго экіпажу – вяскоўца, - электрычнасьць у хляву. Вясковец гаварыў:
“Там жа ўсё, як у добрай вясковай хаце!”
Хлопцы доўга дзякавалі мне, таму што рамантавалі яны той будынак тыдні
з два, выязджаючы кожны дзень з гарнізону.
Аляксей Кароль
Самае папулярнае
1