Ехала аднойчы пару гадоў назад на гарод у дызель-поезьдзе, а побач сядзела
жанчына ўзросту маёй маці і пажылы мужчына разам зь ёю. Я прыслухалася
да іх размовы.
Жанчыну турбавала тое, што сёньня крымінал, што цяжка жыць, што ўсе
рвуцца да ўлады, што яны ўсё разграбілі і кажа: “Няма на іх Іосіфа Вісарыёнавіча.
Ён бы ўсё паставіў на месца. Вось на іх толькі гэтага і трэба. Яны б баяліся
тады”.
А пажылы чалавек зь ёю згаджаецца, кажа: “Так, не хватае”. Згадзіўся
зь ёю і кажа: “Гэта ГКЧП вінаватае. Каб не яны ўтварылі гэты пераварот
пры Гарбачове, магчыма, усё было б па-другому. Ніхто б не разваліў Саюз,
і сёньня б Саюз працьвітаў”.
У мяне мала часу было, каб уступаць зь імі ў дыялёг, але мяне гэта так
кранула, у мяне забалела душа, усё перавярнулася. Я цэлы дзень не знаходзіла
сабе спакою і цяпер памятаю гэтую думку.
На жаль, ня толькі гэтыя паджылыя людзі так думаюць, але й нашыя равесьнікі.
Яшчэ дастаткова маладыя людзі. Думаюць, што толькі да сьценкі ды стрэліць.
Я думаю, што людзей трэба адукоўваць. Трэба падвышаць ровень культуры,
годнасьці чалавечай. Каб чалавек лічыў сябе чалавекам, а не паднявольным
быдлам.
А нашыя людзі прывыклі, каб зьверху быў кнут. Быў начальнік, што яны
паднявольныя. Хто ім там зьверху – партыя ці начальнік – скажуць, яны не
прывыклі нешта за сябе вырашаць, за сябе пастаяць. Яны ніколі не былі свабоднымі.
Тацяна Калода, Салігорск
Самае папулярнае
1