Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя. - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Мяне завуць Сьветаяна Емельянава. Я хаджу ў другі клас. Мне 8 год.

Калі я яшчэ была маленькай, я ня ўмела размаўляць па-расейску. Першы дзень, калі мне трэба было ісьці ў садок, я навучылася многім расейскім словам, і калі мама прыйшла за мной, я папрасіла, каб яна мне дала “бацінкі”. Мама на мяне вельмі зьдзіўлена паглядзела, а я ёй адказала: “Чаравічкі, чаравічкі”. А калі мы ішлі дамоў, па дарозе я ёй сказала, што сёньня мне паказалі маю “краватку”. Яна зноў паглядзела на мяне зьдзіўленымі вачыма, а я зноў такі адказала, што гэта – ложак.

Калі бацька да мяне прыходзіў, я казала: “Папа, ідзі сюды”, а ён на мяне не зьвяртаў увагі, бо думаў, што я пішу нешта.

Там у мяне была толькі адна добрая настаўніца. Яна была вельмі добрая, яна таксама знала вельмі добра беларускую мову, і яна там са мной размаўляла паціхоньку і вучыла мяне расейскай мове. Таму праз тры дні я ўжо навучылася поўнасьцю гаварыць на расейскай мове.

Светаяна Емельянава, Менск

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG