Мая маці-нябожчыца расказвала мне, як у 1939 годзе прыйшлі бальшавікі ў
яе вёску Гарадзец Кобрынскага павету і каб неяк людзей адвучыць ад Бога
і паказаць, што яго не існуе, а ёсьць толькі моцная камуністычная ўлада…
Яна мне расказала такі выпадак, які адбыўся ў іх у школе.
Настаўніца вывела ўсіх дзетак (маці тады было 10 гадоў), падвяла да
вялікага высокага плоту і сказала: “Дзеткі, давайце памолімся Госпаду Богу,
каб ён даў вам цукерак”. Дзеткі пачалі маліцца… Зразумела, што ніякіх цукерак
зь неба ня сыпалася. Пасьля гэтага настаўніца сказала так: “Давайце памолімся
нашаму вялікаму таварышу Сталіну”. Другая настаўніца з іншага боку плоту
пачала кідаць цукеркі. Безумоўна, дзеці пачалі з радасьцю хапаць, яны былі
ўражаныя. А настаўніца кажа: “Вось бачыце, дзеткі, вось вы маліліся Богу,
а цукерак ён вам ня даў, а вось памаліліся таварышу Сталіну – і атрымалі”.
Дзеці, безумоўна, такія давольныя пайшлі дахаты і пачалі расказваць
бацькам. Тыя абураліся, але выказаць сваё абурэньне баяліся.
Віктар Ярашук, Пінск
Самае папулярнае
1