Аднойчы мае сябры запрасілі мяне зайсьці ў школьную спартовую залю,
дзе хлопцы і дзяўчаты займаліся лёгкай атлетыкай. Яна мяне абсалютна не
вабіла, я зайшоў туды выключна таму, што там былі мае сябры.
Стаяў я ля сьцяны, назіраў, а хлопцы якраз займаліся скачкамі ў вышыню.
10-15 хвілінаў я стаяў, і калі мяне запрасілі: “Можа ты таксама паспрабуеп
скокнуць?”, я адказаў: “Чаму не?” Я ніколі не скакаў увышыню, я ня ведаў
ні тэхнікі, ня ведаў як гэта робіцца, зь якога боку трэба скакаць, якую
нагу трэба падымаць. Тым ня менш, я паглядзеў, як гэта робяць іншыя і паспрабаваў.
Пераскочыў. Шчыра кажучы, я ня ведаю, як гэта атрымалася, але пераскочыў.
Плянка ўздымалася ўсё вышэй, і мяне пачалі запрашаць: “Ну давай, паспрабуй
яшчэ”. Мне стала цікава, ужо зьявілася жаданьне. Так цягнулася хвілінаў
15-20, пакуль большасьць маіх сяброў не зышлі з дыстанцыі, так бы мовіць,
і там засталося чалавекі тры-чатыры сапраўдныя спрастмэны, што ўваходзілі
ў розныя зборныя.
Плянка ўжо дастаткова высока паднялася, і мяне запрасілі паспрабаваць
яшчэ зь імі. Чаму не? Зноў на дзіва лёгка я пераскочыў гэтую плянку. Тады
мяне ўжо трэнэр паставіў у чаргу з гэтымі спратсмэнамі і сказаў: “Будзеш
зь імі скакаць разам”. Праз пяць хвілін, паколькі плянка ўздымалася ўсё
вышэй, там засталося толькі два чалавекі – я і галоўны там, зорка. Мы даскакалі
да нейкай вышыні (я дакладна ня памятаю), і ён зыйшоў таксама. А я пераскочыў.
І тады настрой у залі абсалютна зьмяніўся. Усе мае сябры і нават тыя, хто
мяне ня ведаў, пачалі хварэць за мяне як за сапраўднага чэмпіёна, і нібыта
гэта ня школьная пляцоўка, але алімпійская арэна: “Давай, вышэй!”
Трэнэр паглядзеў на мяне і ўзьняў плянку яшчэ на 5 ці 7 сантымэтраў.
Яна была такая высокая, што мне было неяк на душы кепска. Я не усьведамляў
сытуацыю і рабіў гэта несьвядома абсалютна. І вось я разьбягаюся, заплюшчваю
вочы і пералятаю праз гэтую плянку. Што пачалося ў залі, якія крыкі, пляскат
у далоні і крыкі: “Яшчэ вышэй, яшчэ вышэй!” У мяне такое адчуваньне, што
я буду скакаць нават да даха, адчуваньне, што я сёньня вазьму любую вышыню.
Але трэнэр сказаў: “Стоп, усё, заўтра прыйдзеш у школу алімпійскага рэзэрву,
заўтра ты павінен ужо сур’ёзна і прафэсыйна заняцца лёгкай атлетыкай”.
І ўжо праз два месяцы я апынуўся ў дзіцячай зборнай Беларусі, і на першых
спаборніцтвах заняў другое месца ў Каўнасе.
Генадзь Грушавы
Самае папулярнае
1