Доктар Франц Мэсэрлі, аўтар дасьледаваньня, апублікаванага ў New England Journal of Medicine, прызнаецца, што яно праводзілася паўжартам, аднак вынікі, тым ня менш, паказваюць нечаканую сувязь і ўзаемазалежнасьць паміж колькасьцю шакаляду, спажыванай ў кожнай краіне, і колькасьцю нобэлеўскіх ляўрэатаў, якія паходзяць з гэтай дзяржавы. Пра гэта паведамляе Daily Mail. Лідэрам — Швайцарыя, затым ідуць Швэцыя і Данія.
«Лічыцца, што спажываньне шакаляду можа палепшыць нашы разумовыя здольнасьці, паколькі шакаляд утрымлівае вялікую колькасьць антыаксыдантаў-фляванойдаў, якія таксама ёсьць у какаве, зялёнай гарбаце, чырвоным віне і некаторай садавіне», — нагадвае выданьне. «Дасьледаваньні паказалі, што флявонойды могуць паляпшаць разумовыя здольнасьці і зьнізіць рызыку старэчага маразму, паколькі яны ўзмацняюць прыток крыві да мозгу».
Некаторыя іншыя дасьледаваньні, працягвае выданьне, пацьвердзілі здагадку, што цёмны шакаляд можа пайсьці на карысьць мозгу і сэрца і нават дапамагчы скінуць лішнія кіляграмы.
Доктар Мэсэрлі дадаў, што на самой справе лічыць, што шакаляд станоўча ўплывае на здароўе, аднак рэкамэндаваў адмовіцца ад больш салодкіх яго разнавіднасьцяў і выбіраць менавіта цёмны.