Яму інкрымінуецца злачынства паводле артыкула «Атрыманьне хабару асобай, якая займае адказнае становішча, у асабліва буйным памеры» за заключэньне інвэстыцыйнай дамовы паміж Менскім гарвыканкамам і суб’ектам гаспадараньня Чэхіі, паведамілі ў Генпракуратуры.
Мера стрыманьня адносна абвінавачанага пакінута ранейшая — утрыманьне пад вартай, перадае Інтэрфакс.
Васільеў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 6 ліпеня 2012 году ў сваім службовым кабінэце, пасьля атрыманьня першай часткі хабару ў памеры 250 тысяч даляраў. На допыце Васільеў сваю віну прызнаў цалкам.
Паводле дадзеных КДБ, «чыноўнік вымагаў хабар у памеры 500 тысяч даляраў у прадстаўнікоў эўрапейскага прадпрыемства-інвэстара, за спрыяльнае вырашэньне пытаньня, зьвязанага з заключэньнем інвэстыцыйнай дамовы на агульную суму больш як 30 млн даляраў. Паводле пастаўленай перад камэрсантамі ўмовы перадача грашовых сродкаў павінна была ажыцьцяўляцца дзьвюма роўнымі часткамі — па 250 тысяч даляраў».
У 2010 годзе былы пракурор Менскай вобласьці Міхаіл Сьнягір быў асуджаны за карупцыю на 7 гадоў зьняволеньня.
26 верасьня 2012 году Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што былы старшыня гомельскага гарвыканкаму Віктар Піліпец узяты пад варту на падставе артыкула «Перавышэньне ўлады ці службовых паўнамоцтваў» пры разьмеркаваньні кватэр.
6 верасьня Менскі гарадзкі суд вынес прысуд па гучнай карупцыйнай справе былога намесьніка старшыні Віцебскага аблвыканкаму і былога кіраўніка БРСМ Леаніда Кавалёва. За хабар яго асудзілі на сем гадоў пазбаўленьня волі.