«Дзякуй яму (Пазьняку. — Інтэрфакс), што ён працытаваў мяне пра тое, што я казаў на Ўсебеларускім народным сходзе. Грошы Захад заплаціў беларускай апазыцыі, даслоўна цытую Пазьняка, і яны (апазыцыя. — Інтэрфакс) кажуць сёньня, што трэба заходнім палітыкам», — заявіў Лукашэнка 12 лістапада.
«Гэта прызнаюць нашы так званыя апазыцыянэры. Яны там кормяцца, у іх там (на Захадзе. — Інтэрфакс) карыта, ці тут карыта, а корм прывозяць адтуль», — дадаў Лукашэнка.
Лукашэнка ўзгадаў Бяляцкага
«Ён асуджаны за нясплату падаткаў па нашых законах. А інфармацыю нам прадставіў Эўрапейскі Зьвяз, празь Літву, дзе ён хаваў гэтыя грошы», — заявіў Лукашэнка.
«Дык у Амэрыцы пажыцьцёвае зьняволеньне можна атрымаць за нясплату падаткаў. Гэта нармальна. А тое, што ў нас не сплаціў падаткі з аднаго мільярда (беларускіх рублёў. — Інтэрфакс), гэта нармальна. Як жа нармальна?», — заявіў Лукашэнка.
Лукашэнка: «Нам трэба супакоіцца з гэтай дэмакратыяй»
Аляксандар Лукашэнка лічыць непрымальнымі для краіны прынцыпы дэмакратыі, якія існуюць на Захадзе, у тым ліку выбарчыя стандарты.
Гаворачы пра тое, як у Беларусі адбываюцца выбары, Лукашэнка заявіў: «Няхай паедуць у Амэрыку і паглядзяць, як там праводзяць выбары (...) Па-мойму, 50 мільёнаў чалавек не змаглі прагаласаваць, іх проста не ўключылі ў сьпісы (...) Было 23 або 25 кандыдатаў (на пост прэзыдэнта ЗША. — Інтэрфакс). Вы чулі толькі пра Абаму і Ромні, а астатніх 25 за спробу падыскутаваць з гэтымі „кітамі“ пасадзілі ў турму».
«А ў нас трэба прыехаць са сваім статутам, улезьці ў наш гарод і нас вучыць (...) Ня трэба, мы самі правядзем выбары», — паабяцаў Лукашэнка.
«Нам трэба супакоіцца з гэтай дэмакратыяй. Паглядзіце, што адбываецца з дэманстрацыямі ў Гішпаніі, Італіі, Францыі, Грэцыі — там ніхто не цырымоніцца», — заявіў Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту.
«Вы (Захад. — Інтэрфакс) мяне папракаеце нейкай дыктатурай. А вы ж кожны дзень паліваеце людзей вадой і сьлезацечным газам. Колькі вы перадушылі людзей? Пра гэта ніхто ня кажа (...) Мільёны людзей зьнішчылі ў Аўганістане, зь зямлёй зраўнялі Ірак, калі патрэбная была нафта», — заявіў Лукашэнка.
«Сарказі быў вялікім дэмакратам, а ў лібійскага Кадафі ўзяў 150 мільёнаў даляраў (...) Узяў, а праз тры гады разбамбаваў яго, спэцназаўцы згвалцілі і забілі яго (Кадафі. — Інтэрфакс). Гэта што, дэмакратыя?» — задаўся пытаньнем Лукашэнка.
Лукашэнка пра Літву: «Вось іх палітыка, гэта жлобская палітыка»
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ня лічыць факт нападу на амбасаду Літвы ў Менску тэрарыстычным актам. Лукашэнка па-ранейшаму чакае ад літоўскага боку інфармацыі пра тое, як швэдзкі самалёт заляцеў на тэрыторыю Беларусі.
«Гэта не тэрарысты ніякія, і ня трэба бачыць тут нейкіх тэрарыстаў. Але калі тут яны тэрарысты, значыць, і там тэрарысты, калі было злачынства супраць расейцаў (напад на амбасаду Расеі — Інтэрфакс)», — заявіў Лукашэнка ў панядзелак на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту.
Лукашэнка: «Вы, напэўна, чулі, што на тэрыторыю літоўскай амбасады кінулі бутэлькі (...) А пазаўчора (у 2010 годзе. — Інтэрфакс) на тэрыторыю расейскай амбасады кінулі гэтыя бутэлькі, пашкодзіўшы там уласнасьць, аўтамабіль і гэтак далей. Знайшлі гэтых людзей, сёньня яны — у месцах ня гэтак аддаленых».
Паводле ягоных слоў, «Літва крычала, што яны (асуджаныя за інцыдэнт на тэрыторыі амбасады РФ. — Інтэрфакс) сёньня палітычныя вязьні. Калі ім (на тэрыторыю амбасады Літвы. — Інтэрфакс) гэтыя бутэлькі кінулі, то гэта — тэрарызм. Вось іх палітыка. Гэта жлобская палітыка».
У Літве, паводле ягоных слоў, заяўляюць: «Мы чакаем ад Лукашэнкі, што ён скажа пра тое, што на тэрыторыю амбасады Літвы кінулі гэтыя бутэлькі (...) А я чакаю, што яны (Літва. — Інтэрфакс) скажуць з нагоды таго, што яны правялі швэдзкі самалёт па сваёй тэрыторыі і запусьцілі ў беларускую прастору. Адказу няма. Чаму маўчаць да гэтага часу?» — задаецца пытаньнем Лукашэнка.
6 лістапада каля адзінаццатай гадзіны вечара нехта кінуў на тэрыторыю амбасады, якая знаходзіцца на вуліцы Захарава, дзьве бутэлькі з «кактэйлем Молатава». Яны загарэліся. Аднак літоўскія паліцыянты, якія працуюць у амбасадзе, здолелі «кактэйлі» пагасіць.
У жніўні 2010 году на тэрыторыю амбасады Расеі кінулі бутэльку з «кактэйлем Молатава». Вялікага пажару ня здарылася. Згарэла адна машына, прыпаркаваная ў двары амбасады. Ніхто не пацярпеў.
24 траўня 2011 года Заводзкі суд Менску вынес абвінаваўчыя прысуды Аляксандру Францкевічу (3 гады пазбаўленьня волі), Мікалаю Дзядку (4,5 года) і Ігару Аліневічу (8 гадоў). Маладыя людзі былі асуджаныя на працяглыя тэрміны паводле абвінавачаньня ў зьдзяйсьненьні шэрагу палітычных акцый, у тым ліку і за напад на амбасаду Расеі ў Менску ў жніўні 2010 году.

Вы чулі толькі пра Абаму і Ромні, а астатніх 25 за спробу падыскутаваць з гэтымі „кітамі“ пасадзілі ў турмуАляксандар Лукашэнка

Калі ім гэтыя бутэлькі кінулі, то гэта — тэрарызм. Вось іх палітыка. Гэта жлобская палітыкаАляксандар Лукашэнка