Высокая прадстаўніца Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Кэтрын Эштан сказала журналістам пасьля заканчэньня пасяджэньня Рады Эўразьвязу, на якім Брусэль падоўжыў санкцыі супраць Менску:
«Мы хочам бачыць, і пра гэта гаварылі ўсе, вызваленьне і рэабілітацыю ўсіх палітычных вязьняў перш чым перагледзець нашу палітыку ў станоўчы бок. Мы хочам бачыць дэмакратычную, паўнавартасную Беларусь і мы гатовыя падтрымліваць любыя станоўчыя зрухі, але мы таксама будзем рэагаваць на далейшае пагаршэньне сытуацыі. Мы яшчэ раз паўтараем, што выбар застаецца за Беларусьсю».