Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Лябедзька: «Чыноўнікам трэба даць адзін пампэрс на тры дні»


Лябедзька паказаў па БТ плюшавага мядзьведзіка
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:00 0:00
Наўпроставы лінк

Анатоль Лябедзька паведаміў выбарцам, што прозьвішчаў кандыдатаў ад АГП у бюлетэнях ня будзе на знак пратэсту супраць несвабодных і несумленных выбараў.

Паводле Анатоля Лябедзькі, дзейная ўлада завяла Беларусь у эканамічны тупік. Старшыня АГП мяркуе, што 1 мільён беларусаў мусіў зьехаць з краіны ў пошуках працы, а яшчэ паўмільёна фактычна лішнія на сваіх прадпрыемствах.

У сацыяльнай сфэры таксама правал, мяркуе Анатоль Лябедзька, і прыводзіць такі прыклад: «Паводле нормаў у дамах састарэлых адзін пампэрс выдаецца чалавеку на тры дні. Вось бы беларускіх чыноўнікаў, вэртыкальшчыкаў, сілавікоў, ідэолягаў у гэты пампэрс на тры дні. Тады, магчыма, мы мелі б адэкватную сацыяльную палітыку».

Паводле Анатоля Лябедзькі, тое, што ў Беларусі 14 міліцыянтаў на тысячу жыхароў, а ў Велікабрытаніі 3, ня ёсьць прадметам гонару, бо бясьпека краіны ўсё роўна не гарантаваная, мяркуючы па тым, што швэдзкі самалёт праляцеў над мяжой і скінуў плюшавых мядзьведзікаў з заклікамі салідарнасьці. Анатоль Лябедзька нагадаў пра палітвязьняў Мікалая Статкевіча, Дзьмітрыя Дашкевіча, Ігара Аліневіча, Алеся Бяляцкага ды іншых. «Палітвязьні ў 21 стагодзьдзі — гэта нацыянальная трагедыя і агульнаэўрапеская ганьба», — мяркуе Анатоль Лябедзька.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG