Значная частка пошты, якую мы атрымліваем у гэтыя першыя дні верасьня, — на тэму выбараў. Асноўны дзень галасаваньня ў Беларусі — ужо праз два з паловай тыдні. Аднак, мяркуючы па тым, як праходзіць выбарчая кампанія, якімі прынцыпамі кіравалася ўлада пры фармаваньні выбаркамаў і фільтрацыі кандыдатаў — многія беларусы 23 верасьня да скрыняў для галасаваньня ня пойдуць. Прынамсі, заклікі да байкоту выбараў гучаць у гэтыя дні ў Беларусі часта.
На гэту тэму — і лісты слухачоў «Свабоды». З аднаго зь іх пачну сёньняшнюю размову. Вось што нам піша пра сёлетнюю выбарчую кампанію Барыс Руцько зь Менску:
«Якія могуць быць выбары, калі ўжо даўно вядомыя вынікі? Думаю, ужо нават расьпісана тое, хто ў якім крэсьле будзе сядзець у Авальнай залі.
Натуральна, што ва ўладных кабінэтах было нямала інтрыгаў — каго пускаць у дэпутаты. Ахвотных жа шмат: грошай і прывілеяў у дэпутата нямала, а адказнасьці — ніякай. Раней Лукашэнка казаў, што ў новы склад Палаты павінна трапіць палова ранейшых дэпутатаў. Сёньня ўжо агучваецца лічба 25 працэнтаў. Пра што гэта сьведчыць? Што даведзеная прапорцыя будзе бясспрэчна выкананая — незалежна ад таго, хто і як будзе галасаваць. Яшчэ палову складуць новыя дзеячы зь ліку тых, хто верай і праўдай выслужыўся перад рэжымам, даказаў яму сваю стопрацэнтную адданасьць. Ну, і будзе яшчэ адна група: чвэрць дэпутатаў, якія нібыта зьяўляюцца апазыцыянэрамі, якія гатовыя крытыкаваць рэжым. Але насамрэч ніякія гэта не апазыцыянэры, а агенты спэцслужбаў — расейскіх і беларускіх. А спэктакль з пропускам у Палату фальшывых апазыцыянэраў патрэбен толькі дзеля таго, каб пусьціць пыл у вочы ЗША ды Эўразьвязу.
Сапраўдная апазыцыя ў парлямэнт, вядома ж, ня трапіць, бо яна надзвычай небясьпечная для гэтага рэжыму.
Выйсьце ў цяперашнім становішчы толькі адно — байкот. Гэта — накаўт для рэжыму Лукашэнкі. Ён здольны расхістаць падмурак дыктатуры ў Беларусі. Але для гэтага патрэбна зладжаная праца ўсёй апазыцыі, аб’яднаньне, адзіны лідэр. Калі простым людзям пераканаўча будзе даказана, што ніякіх выбараў няма, што ўлада хлусіць і падманвае — думаю, што пераважная большасьць выбарцаў прыслухаецца і галасаваць ня пойдзе».
Думаю, спадар Барыс, ваш разьлік на тое, што чвэрць дэпутатаў у новай Палаце прадстаўнікоў будуць гатовыя крытыкаваць рэжым, што гэта будуць умераныя (ці, як вы пішаце — «фальшывыя») апазыцыянэры — гэта надта аптымістычны сцэнар. Ужо сёньня відавочна, што ён не рэалізуецца. Ніякіх апазыцыянэраў — ні радыкальных, ні памяркоўных, ні нават дэкаратыўных — запускаць у Авальную залю ўлада не зьбіраецца. Прынамсі, менавіта пра гэта сьведчаць вынікі і фармаваньня выбарчых камісій, і рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. А тое, што тэле- і радыёзвароты кандыдатаў сёлета прапускаюць празь сіта цэнзуры, што выразаецца нават найменшая згадка пра магчымы байкот выбараў — толькі падмацоўвае выснову пра тое, што ў Палаце прадстаўнікоў у выніку зьбярэцца згуртаваны калектыў аднадумцаў, якія будуць аднадушна галасаваць за любую прапанову тых, хто іх на гэтыя дэпутацкія месцы прызначыў.
Яшчэ адзін ліст на выбарчую тэму — ад Міхаіла Ганькевіча зь Менску. Слухач піша:
«Хачу распавесьці пра выпадкова пачутую напярэдадні гэтых так званых „выбараў“ размову двух мужчын, якія, відаць, добра інфармаваныя пра дзейнасьць выбарчых камісіяў. Адзін расказваў другому, што ва ўчастковых выбаркамах пры падліку галасоў у бюлетэнях, аддадзеных за непажаданага для ўлады кандыдата, адмыслова ставілі пазнаку ў графе „супраць усіх“. Такім чынам, бюлетэнь рабіўся несапраўдным. Пры гэтым карысталіся шарыкавымі ручкамі з той жа партыі, што даваліся ў выбарчыя кабіны (каб супадаў колер пасты).
Другі мужчына на гэта тут жа выказаў сваё рашэньне: трэба, каб людзі прыходзілі на галасаваньне з уласнымі ручкамі ды флямастэрамі, ды пажадана самых розных колераў — чырвонымі, зялёнымі, аранжавымі. Трэба, каб у фальсыфікатараў не было магчымасьці рабіць гэту брудную справу».
Асноўная праблема тут, спадар Міхаіл, усё ж ня ў колеры чарніла. Калі за выбарчымі камісіямі па-ранейшаму ня будзе ніякага грамадзкага кантролю, калі ўлада працягне прызначаць туды толькі сваіх прыхільнікаў, а лічыць бюлетэні зноў дазволяць без чужых вачэй — дык нішто не перашкодзіць ім увогуле мяняць скрынкі зь бюлетэнямі і пісаць у выніковых пратаколах якія заўгодна лічбы. Каляровымі ручкамі тут справу не паправіш.
Аўтар наступнага ліста Іван Кузьняцоў з Полацку разважае пра тое, зь якімі цяжкасьцямі сутыкнецца Беларусь у выпадку зьмены кіроўнага рэжыму. Слухач піша:
«Даволі часта ў вашых перадачах можна пачуць фразу: „У будучай Беларусі мы зробім гэта і гэта...“ Але ці дойдзем мы да той новай Беларусі? Сьцяна дыктатуры хоць і надтрэснутая, але яшчэ вельмі і вельмі трывалая. І наперадзе нас, хутчэй за ўсё, чакае пакручасты, зьвілісты і поўны розных перашкод шлях.
Чалавечая сьвядомасьць — гэта не гармата, якую вельмі хутка можна павярнуць у любы бок. Ва ўмовах лукашэнкаўскай прапаганды вырасла цэлае пакаленьне беларусаў. І можа вырасьці яшчэ адно...
А новай уладзе трэба ж будзе распачынаць складаныя эканамічныя рэформы. Вельмі вялікая частка насельніцтва зусім не гатовая да выпрабаваньняў, зьвязаных з балючымі рэформамі. Ці не прывядзе гэта да зьяўленьня новага Лукашэнкі?
А як быць у новай Беларусі зь люстрацыяй? Куды падзець былых чыноўнікаў, міліцыянтаў, „амапаўцаў“ ды іншых служак рэжыму, на якіх трымаецца цяпер дыктатура? Ці ня ўздымуць яны потым бунт супраць новай улады?
Увогуле, пакуль што наша змаганьне за дэмакратыю дае адваротны вынік: прымаюцца драконаўскія законы; ствараюцца новыя сілавыя структуры; складаюцца і пашыраюцца чорныя сьпісы „невыязных“....
Абнадзейвае хіба тое, што ўжо палова беларусаў карыстаецца інтэрнэтам, што сярод моладзі вельмі няшмат тых, хто прыхільна выказваецца наконт цяперашняй улады ды верыць прапагандзе.
Увогуле, нарады з удзелам старэючага Лукашэнкі, які раздае каманды такім жа пажылым начальнікам — сумнае відовішча. Час гэтых людзей беззваротна мінае.
Зьмены ў нашай краіне неабходныя і непазьбежныя. І яны абавязкова надыдуць — рана ці позна».
Небясьпека бунту ў падтрымку Лукашэнкі, пра якую вы, спадар Іван, згадваеце ў сваім лісьце, — гэта ва ўмовах Беларусі нешта са сфэры фантастыкі. Я ў сувязі з гэтым згадваю падзеі пачатку і сярэдзіны 90-х гадоў. Калі бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоня былі абвешчаныя дзяржаўнымі, некаторыя мае знаёмыя казалі: «Ну, цяпер чакай бунту. Партнамэнклятура ж засталася пры ўладзе! Яны так проста свае ідэалы не здадуць!» І што? Ужо празь дзень-другі бел-чырвона-белыя сьцягі луналі над усімі былымі райкамамі партыі, а колішнія партыйныя сакратары адзін за адным выдавалі цыркуляры аб паступовым пераходзе выканкамаў на беларускую мову.
Зрэшты, гэтыя ж людзі празь некалькі гадоў, калі іншай стала палітычная каньюнктура, вельмі лёгка зноў памянялі сьцягі і гербы і безь якіх-колечы заўважных згрызот сумленьня адмовіліся ад свайго былога кандыдата — прэм’ера Кебіча, якога да выбараў называлі незаменным і адзіна прымальным, якога, маўляў, нельга «мяняць на пераправе». Ня думаю, што цяперашняя намэнклятура будзе паводзіць сябе інакш у выпадку, калі ў Беларусі зноў дойдзе да зьмены ўлады.
Аўтар наступнага ліста Аляксандар Літвінчык зь вёскі Дзешкавічы Зэльвенскага раёну — заўзяты крытык і апанэнт дэмакратычнай апазыцыі і беларускай незалежнасьці. Ён піша:
«Апазыцыянэры нашы — усе гэтыя Стасікі, Зюнікі, Кастусі, Франкі — мараць пра Польшчу „ад мора да мора“ ды забіваюць эфір пустой балбатнёй. А як хто атрымае дубінкай па рэбрах — то адразу скуголяць на ўвесь сьвет, як сабакі пабітыя. Можна сьмела сьцьвярджаць, што ўсе яны працуюць на КДБ.
...Можа, Беларусь і была б незалежнай, каб у хатах, як некалі, палілі лучыну, калі б езьдзілі на конях, не было водаправоду, чыгункі і над намі стаялі правадыры накшталт Пазьняка ці Лябедзькі. Але ж самі яны прывыклі жыць у камфорце, гойсаюць то ў Амэрыку, то ў Эўропу... А просты беларус таксама хоча мець такі камфорт — а ня брэх сабачы невядома пра што...
...І яшчэ адно: перастаньце вы мусоліць імёны ўсіх гэтых беларускіх пісьменьнікаў, якія вам так даспадобы і якія нібы лічацца клясыкамі. Усе яны — з адной кампаніі камуністаў, што рохкалі, як тыя падсьвінкі, каля абкомаўскага карыта, адпіхваючы адзін аднаго».
Дзіўна, спадар Літвінчык, што незалежнасьць і дэмакратыю вы зьвязваеце з лучынай, фурманкамі ды іншымі атрыбутамі цывілізацыйнай адсталасьці. Жывяце ж на Зэльвеншчыне, за некалькі дзясяткаў кілямэтраў ад заходняй мяжы. Няўжо ніколі не былі за Бугам, не назіралі, як уладкавалі сваё жыцьцё тыя народы Ўсходняй Эўропы, якія пазбавіліся ад аўтарытарных рэжымаў і палітычнай залежнасьці ад Масквы?
На заканчэньне — кароткі ліст-падзяка ад Алены Напоркі зь Менску. Слухачка піша:
«Слухаю вас з далёкага 95-га году, калі сумленныя дэпутаты спрабавалі супрацьстаяць усяму найгоршаму, што абрынулася тады на нашу краіну.Але што яны маглі зрабіць, застаўшыся ў меншасьці ў сваёй Авальнай залі...
Вашы галасы не даюць пасяліцца ў душы роспачы і бязьвер’ю. Дзякуй вам за гэта».
Дзякуй за добрыя словы і вам, спадарыня Алена, а таксама ўсім, хто знайшоў час для ліста на «Свабоду». З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by