Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманага кандыдата ў дэпутаты вызвалілі на час запісу тэледэбатаў


Леанід Падбярэцкі
Леанід Падбярэцкі

Кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Леаніда Падбярэцкага адпусьцілі зь міліцыі на час запісу тэледэбатаў.

Як паведаміў «Свабодзе» партыец, яму выпісалі позву. А 18-й гадзіне ён абавязаны зьявіцца зноў у Ленінскі аддзел міліцыі Магілёва. Паводле Падбярэцкага, яму пакуль не паведамілі, у чым яго вінавацяць.

Падбярэцкі: «Я ім даводзіў, каб яны патэлефанавалі ў акруговую камісію й там высьветлілі, ці законна мяне затрымалі. Яны ў адказ: „Будзем разьбірацца“. На маё пытаньне: калі я прыйду пасьля запісу дэбатаў, што, мяне пацягнеце ў суд? — Ды не, адказалі, самі пакуль будзем разьбірацца, і кіраўніцтва прыме рашэньне. Я так думаю, што яны разумеюць, што ўлезьлі ў нейкую незразумелую для сябе сытуацыю».
Да пікету Леаніда Падбярэцкага да ягонага затрыманьня пасьпеў падысьці толькі адзін чалавек
Да пікету Леаніда Падбярэцкага да ягонага затрыманьня пасьпеў падысьці толькі адзін чалавек

Кандыдата ў дэпутаты Леаніда Падбярэцкага затрымалі, калі ён праводзіў агітацыйны пікет у магілёўскім мікрараёне Саломенка. Прастаяў ён зь пікетам няпоўныя паўгадзіны. Прыехалі двое міліцыянтаў у званьні маёраў без імянных бэджаў і затрымалі яго на той падставе, што ён нібыта ня мае дазволу з гарвыканкаму на правядзеньне пікету.
У службовую машыну міліцыі кандыдат у дэпутаты сеў безь пярэчаньняў
У службовую машыну міліцыі кандыдат у дэпутаты сеў безь пярэчаньняў

Леаніда Падбярэцкага падтрымлівае грамадзянская кампанія «Гавары праўду». Пікет зьбіраўся наведаць адзін з кіраўнікоў кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў, але прыехаў, калі пікету ўжо не было.
Андрэй Дзьмітрыеў прыехаў да пікету, калі Пядбярэцкага ўжо забралі ў міліцыю
Андрэй Дзьмітрыеў прыехаў да пікету, калі Пядбярэцкага ўжо забралі ў міліцыю
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG