Сёньня ў Берасьці кандыдатка-сьпікер Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) па Берасьцейскай-Усходняй акрузе № 3 Дыяна Касьцюковіч зьвярнулася да кіраўніцтва тэлерадыёкампаніі «Брэст» з просьбай ня ставіць у эфір яе адцэнзураваны выступ.
Зварот спадарыні Касьцюковіч да выбарцаў па тэлебачаньні быў заплянаваны на сёньняшні вечар. Аднак Дыяна Касьцюковіч заяўляе, што на мясцовым тэлебачаньні парушаюць яе аўтарскае права:
«Тэлерадыёкампанія павінна ажыцьцяўляць тэхнічную дапамогу. Менавіта тэхнічную. А яны зладзілі сапраўдную палітычную цэнзуру. Склалася ўражаньне, што яны былі праінструктаваныя вельмі моцна. Гэта — пазыцыя ўлады. Гэта агучыў і Мікалай Лазавік, што ня будуць даваць у эфір ніякіх заклікаў да байкоту».
У скарзе ў тэлерадыёкампанію «Брэст» Дыяна Касьцюковіч патрабуе паўторнага запісу свайго выступу без цэнзуры.
Спадарыня Касьцюковіч накіравала скаргу і ў Ленінскую пракуратуру Берасьця. Яна просіць разабрацца, ці былі законнымі дзеяньні супрацоўнікаў тэлевізійнай кампаніі, калі тыя цэнзуравалі зварот да выбарцаў.
Таксама берасьцейская кандыдатка-сьпікер ад АГП накіравала скаргі ў акруговую камісію і ў ЦВК. У гэтых скаргах яна патрабуе абавязаць тэлеканал зрабіць паўторны запіс свайго выступу.
27 жніўня падчас запісу выступу Дыяны Касьцюковіч супрацоўнікі Берасьцейскай тэлерадыёкампаніі забаранілі ёй выкарыстоўваць словы «байкот», «Лукашэнка», «пікет». Асноўны заклік у выступе кандыдаткі Касьцюковіч — байкатаваць парлямэнцкія выбары.
Падчас запісу кандыдатаў ад апазыцыі на тэлерадыёкампаніі «Гродна» супрацоўнікі тэлебачаньня спрабавалі цэнзураваць выступы. У некаторых выпадках гэта ўдалося. Але пасьля выкрыцьця такіх фактаў у інтэрнэце спробы спыніліся. Праўда, многія з кандыдатаў ня ўпэўненыя, што іхнія выступы пакажуць без цэнзуры. Удакладняе Міхал Карневіч.
Кандыдатка ад партыі АГП па Івейскай акрузе Ірына Давідовіч упершыню бярэ ўдзел у выбарчай кампаніі. Калі пры запісе свайго выступу яна пачала крытыкаваць уладу і асабіста Лукашэнку за правальную эканамічную палітыку, яе спынілі і пачалі палохаць артыкуламі Крымінальнага кодэксу. Яна зрабіла
перазапіс, але цяпер шкадуе аб гэтым.
Давідовіч: «Першы варыянт запісу мне больш падабаўся, бо я была больш эмацыйна настроеная, а пасьля мае думкі трохі разьбегліся… У першым варыянце было сказана ўсё, што я хацела сказаць. Я казала, што змагаюся за сумленныя выбары без Лукашэнкі. Мне адразу давялі, што гэтых слоў не павінна быць, бо інакш пагражаюць артыкулы Крымінальнага кодэксу».
Ірына Давідовіч у раённым гарадку Іўе адна, без каманды, праводзіць выбарчую кампанію. Яна кажа, што ёсьць людзі, якія яе падтрымліваюць, але браць удзел у кампаніі не наважацца, бо баяцца страціць працу.
Яшчэ адзін кандыдат ад АГП, Мікалай Уласевіч, які зарэгістраваны ў Смаргонскай выбарчай акрузе, у час запісу пачаў казаць, што Лукашэнка ў 1995 годзе заклікаў людзей не ісьці на выбары, бо, маўляў, «вас падмануць», і яму ніхто гэтага не забараняў.
Уласевіч: «Яны мяне перапынілі і сталі казаць, што агітацыя за байкот забароненая заканадаўча. Узгадваць прозьвішча — Лукашэнка — таксама недапушчальна, паколькі ён не бярэ ўдзелу ў выбарах. Я ім адказаў, што вы тут тэхнічныя работнікі і павінны запісаць усё, як я лічу патрэбным».
За пяць хвілін свайго выступу Ўласевіч выказаўся і пра будаўніцтва Астравецкай АЭС, якая, на яго перакананьне, ня вырашыць праблемаў Беларусі. Учора ж пяць апазыцыйных кандыдатаў ад Гарадзеншчыны падпісаліся пад зваротам, які ініцыяваў Уласевіч: «Нам жыць, нам вырашаць. Не — новым чарнобылям і фукусімам!»
Паэт Генадзь Бураўкін лепш за іншых ведае, што такое цэнзура. За савецкім часам ён папрацаваў карэспандэнтам маскоўскай «Правды», быў галоўным рэдактарам часопіса «Маладосьць» і цягам 12 гадоў (1978–1990 гг.) узначальваў Дзяржтэлерадыё БССР. Ужо ў сувэрэнныя гады Бураўкін прадстаўляў Беларусь у ААН ды быў намесьнікам міністра культуры й друку (1994–1995 гг.).
«Гэтае цэнзураваньне ці, як кажуць, абразаньне выступаў дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты — гэта працяг таго, што ў нас робіцца падчас выбарчых кампаній. І таму для мяне тут няма аніякага дзіва. А што вы хацелі іншага?
Таму я, вядома, разумею, што ў час палітычных вострых баталій, як прэзыдэнцкая ці парлямэнцкая кампанія, здараецца, што эмоцыі пераплюхваюць і, сапраўды, шмат чаго гаворыцца непрыемнага. Але я перакананы, што мы павінны спадзявацца на дастаткова высокую палітычную культуру, хаця б у тых людзей, якія прэтэндуюць на месца ў парлямэнце. І яны самі сябе, скажам так, унутрана будуць рэдагаваць.
Таму я лічу, калі мы гаворым пра свабодныя выбары, калі мы гаворым пра дэмакратыю, то трэба даваць людзям магчымасьць выказацца пра галоўнае, чым яны жывуць і якія мэты перад сабою ставяць, ідучы ў гэтае палітычнае дзяржаўнае жыцьцё».
Зварот спадарыні Касьцюковіч да выбарцаў па тэлебачаньні быў заплянаваны на сёньняшні вечар. Аднак Дыяна Касьцюковіч заяўляе, што на мясцовым тэлебачаньні парушаюць яе аўтарскае права:
Берасьце
«Яны зладзілі сапраўдную палітычную цэнзуру!»У скарзе ў тэлерадыёкампанію «Брэст» Дыяна Касьцюковіч патрабуе паўторнага запісу свайго выступу без цэнзуры.
Спадарыня Касьцюковіч накіравала скаргу і ў Ленінскую пракуратуру Берасьця. Яна просіць разабрацца, ці былі законнымі дзеяньні супрацоўнікаў тэлевізійнай кампаніі, калі тыя цэнзуравалі зварот да выбарцаў.
Таксама берасьцейская кандыдатка-сьпікер ад АГП накіравала скаргі ў акруговую камісію і ў ЦВК. У гэтых скаргах яна патрабуе абавязаць тэлеканал зрабіць паўторны запіс свайго выступу.
27 жніўня падчас запісу выступу Дыяны Касьцюковіч супрацоўнікі Берасьцейскай тэлерадыёкампаніі забаранілі ёй выкарыстоўваць словы «байкот», «Лукашэнка», «пікет». Асноўны заклік у выступе кандыдаткі Касьцюковіч — байкатаваць парлямэнцкія выбары.
Падчас запісу кандыдатаў ад апазыцыі на тэлерадыёкампаніі «Гродна» супрацоўнікі тэлебачаньня спрабавалі цэнзураваць выступы. У некаторых выпадках гэта ўдалося. Але пасьля выкрыцьця такіх фактаў у інтэрнэце спробы спыніліся. Праўда, многія з кандыдатаў ня ўпэўненыя, што іхнія выступы пакажуць без цэнзуры. Удакладняе Міхал Карневіч.
Іўе
«Людзі мяне падтрымліваюць, але браць удзел у кампаніі ня важацца, бо баяцца страціць працу»перазапіс, але цяпер шкадуе аб гэтым.
Давідовіч: «Першы варыянт запісу мне больш падабаўся, бо я была больш эмацыйна настроеная, а пасьля мае думкі трохі разьбегліся… У першым варыянце было сказана ўсё, што я хацела сказаць. Я казала, што змагаюся за сумленныя выбары без Лукашэнкі. Мне адразу давялі, што гэтых слоў не павінна быць, бо інакш пагражаюць артыкулы Крымінальнага кодэксу».
Ірына Давідовіч у раённым гарадку Іўе адна, без каманды, праводзіць выбарчую кампанію. Яна кажа, што ёсьць людзі, якія яе падтрымліваюць, але браць удзел у кампаніі не наважацца, бо баяцца страціць працу.
Смаргонь
«Я ім адказаў, што вы тут — тэхнічныя работнікі і павінны запісаць усё, як я лічу патрэбным»Уласевіч: «Яны мяне перапынілі і сталі казаць, што агітацыя за байкот забароненая заканадаўча. Узгадваць прозьвішча — Лукашэнка — таксама недапушчальна, паколькі ён не бярэ ўдзелу ў выбарах. Я ім адказаў, што вы тут тэхнічныя работнікі і павінны запісаць усё, як я лічу патрэбным».