Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Коктыш: «Калі ўжо сам Бакіеў мае прытулак у Беларусі, то і ягоны брат можа»


Кірыл Коктыш
Кірыл Коктыш

Палітоляг Кірыл Коктыш камэнтуе адкліканьне Кіргізстанам амбасадара зь Беларусі.

«Актыўных стасункаў паміж Беларусьсю і Кыргызстанам цяпер так ці інакш няма. Так што гэта застанецца лякальным канфліктам на фоне даволі шматлікіх праблем СНД. Кожны з бакоў будзе стаяць на сваім: Кіргізстан, раз ужо ўзьняў гэтае пытаньне, павінен будзе „ціснуць“. А Лукашэнка дагэтуль нікога не выдаваў і будзе „ратаваць свой твар“. Калі ўжо сам Бакіеў мае прытулак у Беларусі, то і ягоны брат можа разьлічваць на падтрымку Лукашэнкі.

Беларусь даўно стала модным аб’ектам дыпляматычнай вайны. Але гэта і было мэтай беларускага кіраўніцтва. Такім чынам, Беларусь застаецца ў цэнтры агульнай увагі, так ці інакш абіраючы новых праціўнікаў. Вось абралі швэдаў, дагэтуль увесь Эўразьвяз. З Кіргізстанам іншая сытуацыя. Бо Кіргізстан на фоне сваіх добрых стасункаў з Захадам можа наважыцца падключыць яго да сваіх патрабаваньняў».

Міністэрства замежных спраў Кіргізстана з 24 жніўня адклікала ў Бішкек свайго надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара ў Беларусі Эрыка Асаналіева для правядзеньня кансультацый, паведаміла агенцтва КірТАГ. «Гэты захад прыняты ў сувязі з адсутнасьцю рэакцыі кампэтэнтных органаў беларускага боку на вэрбальную ноту ад 21 жніўня г.г. і заяву МЗС Кіргізстану ад 22 жніўня г.г. адносна знаходжаньня грамадзяніна Кіргізскай Рэспублікі Джаныбека Бакіева на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, які расшукваецца праваахоўнымі органамі Кіргізстану і Інтэрполам за ўчыненыя раней асабліва цяжкія крымінальныя злачынствы» — гаворыцца ў паведамленьні кіргізскага МЗС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG