Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч перадасьць скаргу ў ЦВК


Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч
24 жніўня лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч падасьць скаргу ў ЦВК на нерэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты.

Сама скарга ўжо падрыхтаваная, паведаміў «Свабодзе» намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

22 жніўня акруговая выбарчая камісія адмовіла Мілінкевічу ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты з-за выяўленьня ў яго падпісных лістах каля 15% несапраўдных подпісаў. У камісіі таксама былі прэтэнзіі да дэклярацыі аб даходах і маёмасьці. Нібыта, па дадзеных камісіі, Мілінкевіч зарэгістраваў як прыватную ўласнасьць дом, але не задэкляраваў зямлю пад ім.

«Па зямлі сытуацыя абсурдная, бо Мілінкевіч ня ўказваў гэтую зямлю падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 года і, тым ня менш, быў зарэгістраваны. І таксама нядаўна ён падаваў разгорнутую справаздачу за некалькі гадоў у падатковую і там зямля праходзіла як неналежачая на праве ўласнасьці. І падатковая гэта прызнавала. Таму тут маем поўны абсурд акруговай камісіі», — патлумачыў Свабодзе Юрась Губарэвіч.

Што да подпісаў, то, паводле Губарэвіча,"як толькі ўдасца атрымаць доступ да прозьвішчаў людзей, чые даты нібыта напісаны ў падпісных лістах ня іх рукой, мы здолеем атрымаць іх сьведчаньні ў нашу падтрымку«. Аднак пакуль акруговая камісія адмаўляецца выдаваць неабходныя матэрыялы.

«Гэта практыка па вялікай колькасьці кандыдатаў, якіх улада вырашыла не рэгістраваць.Бо для яе гэта бяспройгрышны момант, тут можна нічога не тлумачачы проста не даваць рэгістрацыю, працэс абскарджваньня зацягваецца і не вядома, які будзе вынік. А так яны зрабілі па клясычнай схеме: адабралі пэўную колькасьць подпісаў для праверкі, нібыта знайшлі гэтыя парушэньні. Адабралі наступную колькасьць і ў выніку ліміт дапушчальных парушэньняў быў перавышаны. Зноў жа ўяўных парушэньняў. Бо нас не азнаёмілі, у чым яны канкрэтна заключаюцца. Па другое, не было ніводнай прэтэнзіі да таго, што подпісы сфальшаваныя. То бок камісія сама прызнае,што ўсе выбарцы ў падпісных лістах сапраўдныя, яны самі расьпісаліся. Але вось даты пастаўленыя не той рукой. Гэта вельмі спрэчнае пытаньне.Тут, калі кіравацца лёгікай, павінна быць праведзеная рэгістрацыя», — сказаў Губарэвіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG