Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Канфіскавалі выбарчую літаратуру


23 жніўня позна ўвечары супрацоўнікі Ленінскага аддзелу міліцыі Магілёва канфіскавалі друкаваную прадукцыя па вядзеньні назіраньня за выбарамі – мэтадычкі, сшыткі ды газэты “За справядлівыя выбары”.

Паводле каардынатара кааліцыі дэмакратычных сіл Магілёўскай вобласьці Юрыя Новікава, у машыне якога міліцыянты выявілі друкаваную прадукцыю, яе агулам было больш за 1500 асобнікаў.

Юрыю Новікаву інкрымінуецца распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных. 28 жніўня ён павінен зьявіцца ў аддзел міліцыі для дачы тлумачэньняў. У міліцыю будзе выкліканая й прафсаюзная актывістка Галіна Лісіцына. Яна знаходзілася разам з Новікавым, калі міліцыянты выявілі друкаваную прадукцыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG