Паводле экспэртаў БАЖ, палярная рэпрэзэнтацыя ўлады і апазыцыі, назіральнікаў з краін СНД і АБСЭ стала характэрнай рысай асьвятленьня кампаніі ў дзяржаўных СМІ. Як асьвятляецца выбарчая кампанія ў дзяржаўных і незалежных мэдыях? У чым адрозьненьне ад папярэдніх выбарчых кампаній?
Пра выбары ў дзяржаўных мэдыях распавядаецца пераважна ад імя прадстаўнікоў Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай і Мікалая Лазавіка. Прысутнасьць апазыцыйных палітычных партый застаецца мінімальнай.
Паводле палітоляга Аляксандра Класкоўскага, афіцыйныя мэдыі вызначаюцца каляндарна-рытуальным падыходам, і выбары ў іх выглядаюць як тэхналягічны працэс:
«А вось хто менавіта ўдзельнічае, зь якімі ідэямі ідуць гэтыя людзі, пра гэта дзяржаўная прэса не гаворыць. І тут зразумелая звышзадача: не палітызаваць насельніцтва, не паказваць, што ёсьць нейкая канкурэнцыя ідэй. І ў гэтым сэнсе, канечне, недзяржаўныя мэдыі вылучаюцца ў выгадны бок, бо яны, па-першае, больш пішуць пра выбары, яны падаюць іх як нейкі працэс, барацьбу, вымалёўваюцца канкрэтныя фігуры зь іх ідэямі. Апроч таго, недзяржаўныя мэдыі даюць трыбуну апазыцыйным дзеячам і яны маюць магчымасьць тлумачыць сваю тактыку як удзелу, так і байкоту. Разам з тым, частка недзяржаўных мэдыяў уцягнулася ў разборкі „байкот ці ўдзел“ і стаіць толькі па адзін бок барыкад».
Паводле Класкоўскага, у афіцыйных СМІ агульная карціна падаецца так, што ў чытача міжволі складваецца ўражаньне, што ўжо ўсё прадвызначана, ніякіх нечаканасьцяў ня можа быць.
Праваабаронца Тацяна Равяка адзначае, што ўлады сьвядома ідуць на тое, каб не абвастраць увагу да палітычных працэсаў у краіне. Пра гэта сьведчыць таксама асьвятленьне выбараў у рэгіянальных дзяржаўных мэдыях:
«У большасьці выданьняў адбываецца фактычнае замоўчваньне хады гэтай выбарчай кампаніі. Уласных матэрыялаў вельмі мала. Калі ідзе размова пра вылучэньне ў кандыдаты, то называецца агульная колькасьць прэтэндэнтаў, але не называюцца прозьвішчы. У некаторых выданьнях пачалася заўчасная прыхаваная агітацыя. Ужо зараз можна ацаніць, на каго робяць стаўку мясцовыя ўлады, хто хутчэй за ўсё пройдзе ў дэпутаты. Не абыходзіцца без чорнага піяру, калі рэгіянальныя выданьні зьмяшчаюць інфармацыю дыскрэдытацыйнага характару пра прадстаўнікоў апазыцыі. Напрыклад, рагачоўская раённая газэта «Свабоднае слова», дзе галоўны рэдактар апэлюе такімі выразамі як „опы“, „кодла“, „адшчапенцы“, „здраднікі“, „перабежчыкі“».
Паводле нацыянальнага каардынатара кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктара Карняенкі, параўнальна зь мінулымі выбарчымі кампаніямі асьвятленьне выбараў у дзяржаўных СМІ фактычна не памянялася.
«Улада хоча, каб было як мага цішэй, ёй вельмі ня хочацца каб абуджалася грамадзкая сьвядомасьць і актыўнасьць. Таму ўлада робіць так, каб пра выбары было як мага менш інфармацыі. У параўнаньні зь дзяржаўнымі СМІ, працэнт уплыву на грамадзтва недзяржаўных СМІ малы. Улады адчуваюць сваю вельмі нізкую падтрымку ў грамадзтве. І ў такіх абставінах займацца актывізацыяй насельніцтва — ня хочуць рызыкаваць».