Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія «Гавары праўду» адзначыла лепшых зборшчыкаў подпісаў

Уладімер Някляеў (п)
Уладімер Някляеў (п)

13 жніўня на Нямізе ў Менску лідары Ўладзімер Някляеў і Андрэй Дзьмітрыеў уручылі падзякі тым, хто сабраў найбольш подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў ад кампаніі «Гавары праўду»

Падчас апошняга пікету Ўладзімер Някляеў адзначыў, што вылучацца ад народа — гэта нашмат цяжэй, чым ісьці на выбары ад партыі: «Гэта каласальная праца — сабраць 1000 подпісаў. Дзякуй тым людзям, якія не збаяліся гэтай работы», — сказаў Някляеў.

«Гавары праўду» падзякавала дзесяці асобам, якія зьбіралі подпісы ў пяці акругах. Паводле прэсавай службы кампаніі, сярод іх ёсьць людзі, што сабралі па 400-600 подпісаў.

Агулам па Беларусі за тры тыдні актывісты «Гавары праўду!» сабралі 40 тысяч подпісаў за вылучэньне 25 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.


«Гавары праўду!» адзначыла лепшых зборшчыкаў подпісаў

Кандыдатка ад кампаніі «Гавары праўду»  Вікторыя Пашкоўская
1/8 Кандыдатка ад кампаніі «Гавары праўду»  Вікторыя Пашкоўская
Апошнія подпісы на апошнім пікеце
2/8 Апошнія подпісы на апошнім пікеце
Заключны пікет кампаніі «Гавары праўду» прайшоў на вуліцы Няміга
3/8 Заключны пікет кампаніі «Гавары праўду» прайшоў на вуліцы Няміга
4/8
Лідары кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў і Андрэй Дзьмітрыеў
5/8 Лідары кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў і Андрэй Дзьмітрыеў
Някляеў і Дзьмітрыеў прадстаўляюць вынікі збору за вылучэньне кандыдатаў ад кампаніі «Гавары праўду»
6/8 Някляеў і Дзьмітрыеў прадстаўляюць вынікі збору за вылучэньне кандыдатаў ад кампаніі «Гавары праўду»
Падзяка Аляксандры Юдзінай
7/8 Падзяка Аляксандры Юдзінай
Падзяка Паўлу Яловіку
8/8 Падзяка Паўлу Яловіку
Previous slide
Next slide
XS
SM
MD
LG