Яго словы прыводзіць партал «Росбизнесконсалт». Сярод краін, якіх вэнэсуэльскі прэзыдэнт пералічыў, як стратэгічных саюзьнікаў Каракасу, няма Расеі, але ёсьць Беларусь, Кітай, Аргентына, Уругвай і Партугалія.
Прэзыдэнцкія выбары ў Вэнэсуэле адбудуцца 7 кастрычніка сёлета, прэзыдэнт у гэтай краіне абіраецца на 6 гадоў.
Чавес называе свайго галоўнага канкурэнта на прэзыдэнцкіх выбарах —Энрыке Капрылеса — «кандыдатам ад буржуазіі». У лютым сёлета Капрылес, 40-гадовы губэрнатар другога па велічыні штату краіны — перамог на праймэрыз сярод апазыцыйных кандыдатаў. У выпадку сваёй перамогі ён абяцае цалкам адмовіцца ад праграмы дапамогі Кубе. На думку дзейнага прэзыдэнта Чавэса, гэтае рашэньне прывядзе да імгненнага каляпсу сыстэмы аховы здароўя Вэнэсуэлы.
Чавэс хворы на рак. Пра дыягназ ён паведаміў суграмадзянам ў чэрвені 2011 году, з тых часоў ён прайшоў некалькі курсаў хіміятэрапіі на Кубе. На выбарчым мітынгу 5 жніўня Чавэс зьвярнуўся з малітвай да Бога, папрасіўшы дараваць яму здароўе. Паводле прэзыдэнта Вэнэсуэлы, сілы неабходныя яму для будаўніцтва «дэмакратычнага Баліварыянскага сацыялізму».