«Да нас падышла жанчына, якая назвалася намесьніцай дырэктара ўнівэрмагу, і запатрабавала сысьці з пляцоўкі. Пагражала выклікаць міліцыю», — паведаміў Андрэй, зборшчык подпісаў за актывіста кампаніі «Гавары праўду» спадара Бязносенку.
Андрэй не пярэчыў намесьніцы, папрасіў толькі яе назваць прозьвішча, каб паведаміць пра забарону ў СМІ. Аднак жанчына адмовілася гэта зрабіць і хуценька вярнулася ва ўнівэрмаг.
Пікет у падтрымку Бязносенкі за вылучэньне яго кандыдатам у дэпутаты парлямэнту ў Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 33 — першы ў горадзе. Іншыя прэтэндэнты такую форму збору подпісаў пакуль яшчэ не выкарыстоўвалі. Міліцыя правярала дакумэнты ў зборшчыкаў яшчэ 2 жніўня — у дзень, калі яны першы раз прыйшлі да ўнівэрмагу. «Дапамогу» ў зборы подпісаў патэнцыйнаму кандыдату аказвае і лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімер Някляеў — ягонае фота ў поўны рост, наклеенае на кардон, стаіць побач.