Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чуткі вакол арышту Піліпца не пацьвердзіліся

абноўлена

Сёньня зранку TUT.BY паведаміў аб затрыманьні Віктара Піліпца, старшыні Гомельскага гарвыканкаму. Гомельскі гарвыканкам абверг гэтую інфармацыю.

«Гомельскі гарадзкі выканаўчы камітэт афіцыйна заяўляе пра тое, што інфармацыя, разьмешчаная на беларускім партале Tut.by ад 6 жніўня 2012 года адносна мэра горада, непраўдзівая. Старшыня гарвыканкаму Піліпец Віктар Іванавіч пачынае выкананьне сваіх абавязкаў 7 жніўня 2012 года пасьля заканчэньня працоўнага адпачынку», — гаворыцца ў паведамленьні гарвыканкама.

Паводле TUT.by, магчымы арышт буйнога чыноўніка мог быць зьвязаны зь дзейнасьцю Упраўленьня камунальнай службы. Нібыта кватэры ў Гомелі разьмяркоўваліся сярод «патрэбных людзей» і сваякоў.

Аб прад’яўленьні Віктару Піліпцу якога-небудзь абвінавачання не пацьвярджаецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG