Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў: Эрыксан — прыклад амбасадара, які сёньня патрэбны Беларусі


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў

Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Ўладзімер Някляеў камэнтуе для «Свабоды» высылку з краіны амбасадара Швэцыі Стэфана Эрыксана.

«Тое, што зрабіў Лукашэнка ў адказ на „плюшавы дэсант“, гэта нават не звальненьне двух-трох генэралаў, ня месячны шум вакол гэтага. Вынік гэтаму — высылка Стэфана Эрыксана, адзінага з амбасадараў, які ўсім сэрцам, усёй душой перажываў за тое, што робіцца ў Беларусі.

Ён, дарэчы, вельмі ашчадна ставіўся як да апазыцыйнага боку, так і да кіраўнічага боку, да тых людзей, якія там не па сваёй волі робяць тыя злачынствы, якія робяць.

Гэта, па сутнасьці, прыклад амбасадара, які сёньня патрэбны Беларусі. Як яе народу, так і яе кіраўніцтву. Але аказалася, што ён не патрэбны. І гэта стала дэманстрацыяй сутнасьці гэтага рэжыму.

Я лічу гэта неверагодна нізкім дзеяньнем з боку Лукашэнкі, з боку яго рэжыму».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG