Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Белавус


Павал Белавус
Павал Белавус
Нарадзіўся ў 1987 годзе ў Лідзе. Скончыў Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт – геаграфічны факультэт са спэцыялізацыяй «турыстычны мэнэджмэнт». З унівэрсытэцкіх часоў – актыўны ўдзельнік грамадзкага жыцьця. Удзельнік маладзёвай арганізацыі «Дзедзіч», адзін з рэдактараў аднайменнага маладзёвага выданьня.

Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту працаваў па разьмеркаваньні ў турфірме, служыў у войску.

Некалькі гадоў працаваў карэспандэнтам «Радыё Рацыя» ў Берасьці, пісаў для музычных сайтаў і выданьняў.

Ад сьнежня 2011 году – дырэктар інфармацыйна-асьветніцкай установы «Амарока», адзін з заснавальнікаў творчай пляцоўкі «Арт Сядзіба».

Мэнэджэр культурных праектаў, напрыклад, рэпэра Vinsent. Займаецца арганізацыяй канцэртаў і розных імпрэзаў.

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў.
XS
SM
MD
LG