На гэтыя пытаньні адказвае журналіст, старшыня Беларускай партыі «Зялёныя» Лёлік Ушкін, якія ў 2005 годзе наведваў Кубу.
Цыганкоў: Здаецца, пра Кубу ў большасьці беларусаў — пераважна міты, легенды, стэрэатыпы. Што зараз уяўляе сабой гэтая краіна? Ці можна праводзіць нейкія паралелі ва ўзроўні жыцьця, палітычным ладзе?
Ушкін: Для любога беларуса, які туды першы раз трапляе — гэта як нейкі вырай. Надвор’е, мора, танныя кошты, сама атмасфэра. Бо людзі на людзі на Кубе зусім па-іншаму ўспрымаюць жыцьцё. І гэта галоўнае ўражаньне, якое спачатку робіць Куба.
Потым ужо кідаюцца ў вочы вялікія праблемы з інфраструктурай. Аўто з 50-х гадоў, якія засталіся пасьля рэвалюцыі. Гэта і нарміраваная выдача прадуктаў, і карткавая, талённая сыстэма, калі нават самыя асноўныя прадукты, мяса, малако, выдаюцца па картках.
Калі больш унікаеш у мясцовую сытуацыю, то абавязкова пачуеш пра дысыдэнтаў, пра тое, што многія хочуць выехаць за мяжу, але гэты выезд кубінцам забаронены.
Цыганкоў: Чаму для прадстаўнікоў некаторых левых партыяў Куба ёсьць (ці была) ледзь не ўзорам? Левыя заўсёды змагаюцца за правы чалавека, меншасьцяў, але на Кубе даволі шмат палітвязьняў.
Ушкін: Цяпер ужо няма ніякага захапленьня Кубай сярод эўрапейскіх левых партыяў. Сацыял-дэмакратычныя і «зялёныя» партыі крытыкуюць гэты рэжым. На Кубе шмат праблемаў з прафсаюзамі, ёсьць праблемы з рухам наконт праў сэксуальных меньшасьцяў. Таму калі цяпер хтосьці і падтрымлівае Гавану, дык гэта камуністычныя ці посткамуністычныя партыі. Падтрымка гэтага рэжыму ўжо ня ёсьць прыкметай эўрапейскай «лявіцы».
Цыганкоў: Што можа знайсьці для сябе Лукашэнка на Кубе? Толькі палітычныя заявы ці ёсьць і эканамічны інтарэс? Ці атрымаецца павялічыць таваразварот, пра што заўсёды марыць афіцыйны Менск?
Ушкін: Здольнасьць набываць нейкія замежныя тавары ў кубінцаў вельмі нізкая. Калі я там быў, заробак сярэдні складаў 15-20 даляраў, і натуральна, набыцьцё нейкіх беларускіх тавараў цяжка ўявіць.
Адукацыя і мэдыцына — галоўныя візітоўкі Кубы. Але наўрад ці беларускія студэнты паедуць вучыцца ў Гавану. Што да мэдыцыны, то там адносна добрая фармацэўтычная прамысловасьць, але паступалі паведамленьні, што Куба парушала дамовы наконт аўтарскіх праў.
Таму застаецца — рыторыка. Адзінае, што можа там знайсьці беларускае кіраўніцтва — гэта цудоўная антыамэрыканская рыторыка. Куба як сымбаль таго, што нават маленькая краіна можа абараніць свае правы.

Здольнасьць набываць нейкія замежныя тавары ў кубінцаў вельмі нізкаяЛёлік Ушкін