Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уга Чавэс зарэгістраваўся кандыдатам на прэзыдэнта


Уга Чавэс і Аляксандар Лукашэнка ў Менску, 16 кастрычніка, 2010
Уга Чавэс і Аляксандар Лукашэнка ў Менску, 16 кастрычніка, 2010

Прэзыдэнцкія выбары ў Вэнэсуэле адбудуцца 7 кастрычніка.

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс і яшчэ 5 кандыдатаў падалі дакумэнты на рэгістрацыю для ўдзелу ў чарговых выбарах кіраўніка дзяржавы.

Галоўным апанэнтам Чавэса лічыцца адзіны кандыдат ад апазыцыі Энрыке Капрылес.

Чавес неаднаразова казаў пра свой намер зноў балятавацца на прэзыдэнта, нягледзячы на тое, што працягвае лячыцца ад раку.

Прэзыдэнцкія выбары ў Вэнэсуэле адбудуцца 7 кастрычніка.

Уга Чавэс называе сябе асабістым сябрам Аляксандра Лукашэнкі. У 2010 годзе Вэнэсуэла ўвайшла ў дзясятку найбуйнейшых гандлёвых партнэраў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG