Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашук


Аляксандар Лукашук нарадзіўся ў 1955 у Берасьці, вучыўся ў Менску, працаваў перакладчыкам, журналістам, рэдактарам.

У 1990-1992 быў галоўным рэдактарам выдавецтва «Беларусь». З 1993 — на Радыё
Свабода, з 1999 дырэктар Беларускай службы РС. У 2004-2005 быў дырэктарам Радыё «Свабодны Афганістан», у 2007-2008 выконваў абавязкі галоўнага рэдактара Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа. Стыпэндыянт Гувэрскага інстытуту, Стэнфардзкі ўнівэрсітэт, Каліфорнія, 2000.

Адзін з заснавальнікаў «Мартыралёгу Беларусі», у 1990-1995 — сябра Камісіі Вярхоўнага Савету Беларусі па правах ахвяраў палітычных рэпрэсій. Аўтар дасьледаваньняў гісторыі 20-га стагодзьдзя, у тым ліку кніг «Зьдзек» (1988), «Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста» (1997), «За кіпучай чэкісцкай работай» (1997), «Прыгоды АРА ў Беларусі» (2005), кніг дакумэнтальнай прозы «У фіялетавай ночы вугал крыла» (1999), «Сьлед матылька. Освальд у Менску» (2011). Аўтар артыкулаў і інтэрвію пра палітычную сытуацыю Беларусі ў амэрыканскіх і замежных эўрапейскіх СМІ. Сцэнарыст фільмаў «Трагедыя Армэніі», «Дэпутаты», «Дарога на Курапаты» і іншых.

Ляўрэат міжнароднай прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага Пэн-цэнтру (1998), прэміі Таварыства вольных літаратараў «Гліняны Вялес» (2012).
XS
SM
MD
LG