Спадар старшыня! Цягам некалькіх апошніх гадоў мы назіралі, як дыктатары, адзін за адным, адыходзяць на звалку гісторыі — Кадафі ў Лібіі, Бэн Алі ў Тунісе, Мубарак у Эгіпце, Салех у Емэне. І я не сумняваюся, што наступным будзе Башар Асад з Сырыі.
Але аднаму дыктатару — вядомаму пад мянушкай «апошні дыктатар Эўропы» — удаецца ісьці супраць гэтай плыні: беларускаму мацаку Аляксандру Лукашэнку.
Апошнія два дзесяцігодзьдзі Лукашэнка кіраваў Беларусьсю жалезнай рукою, выкарыстоўваючы барбарскае спалучэньне рэпрэсій, запалохваньня і катаваньняў, каб утрымацца пры ўладзе.
Ягоная служба бясьпекі па-ранейшаму завецца КДБ.
Ці можаце сабе ўявіць, што КДБ існуе і сёньня?
Пад ягоным кіраўніцтвам выбары ў краіне нязьменна былі несправядлівымі і недэмакратычнымі; звычайнай практыкай сталі палітычна матываваныя арышты і затрыманьні; асноўныя свабоды — свабода слова, сходаў, асацыяцый, рэлігіі, якія ў нашай краіне мы лічым нечым натуральным — там жорстка абмяжоўваліся.
19 сьнежня 2010 году Лукашэнка атрымаў магчымасьць паслабіць жалезную ўхватку ў сваёй паліцэйскай дзяржаве і наблізіцца да дэмакратыі шляхам правядзеньня легітымных прэзыдэнцкіх выбараў.
Ён змарнаваў гэтую магчымасьць, правёўшы ашуканскія выбары, якія былі шырока асуджаныя назіральнікамі і міжнароднай супольнасьцю.
Калі апазыцыйныя кандыдаты і грамадзяне Беларусі сабраліся на Плошчы Незалежнасьці, каб мірна пратэставаць супраць гэтых выбараў, Лукашэнка загадаў міліцыі затрымаць або арыштаваць больш за 600 апазыцыйных актывістаў і прыхільнікаў, у тым ліку кандыдатаў у прэзыдэнты — у шмат каго з затрыманых былі малыя дзеці.
Я сустракаўся з адным з гэтых затрыманых тут у лістападзе.
Алесь Міхалевіч, беларускі кандыдат у прэзыдэнты, быў арыштаваны, паддадзены катаваньням і пазбаўлены асноўных юрыдычных правоў на працягу некалькіх месяцаў пасьля падманных выбараў.
Міхалевіч нядаўна атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі, дзе ён палка выступае за правы чалавека і дэмакратыю ў Беларусі.
Ягоная жонка і малыя дочкі, зь якімі я сустракаўся летась у Беларусі, да гэтага часу церпяць перасьлед з боку КДБ; Міхалевіч спадзяецца на ўзьяднаньне зь імі ў будучыні.
У той час як Алеся Міхалевіча і іншых з тых сотняў, якія апынуліся за кратамі пасьля выбараў, вызвалілі на жорсткіх умовах, некаторым іншым так не пашанцавала.
Мікалай Статкевіч, былы кандыдат у прэзыдэнты, быў прысуджаны да шасьці гадоў, і мае праблемы з атрыманьнем мэдычнай дапамогі і сустрэчамі са сваёй сям'ёй або адвакатамі.
Андрэй Саньнікаў, іншы былы кандыдат у прэзыдэнты, быў прысуджаны да пяці гадоў, і яго сям'я, якой таксама цяжка кантактаваць зь ім, падазрае, што яго катуюць.
Сярод іншых актывістаў, якія па-ранейшаму застаюцца ў турме: Зьміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Павал Севярынец, Зьміцер Бандарэнка, Алесь Бяляцкі і Мікалай Аўтуховіч.
Улады часта катуюць актывістаў, прымушаючы іх падпісваць прызнаньні да несапраўдных злачынстваў або звароты аб памілаваньні. Ім неаднаразова адмаўляюць ў доступе да адваката і мэдычнай дапамогі. Яны рэдка бачацца са сваімі сем'ямі, у тым ліку з малымі дзецьмі і іншымі, якія знаходзяцца пад наглядам на волі.
16 лютага Міхалевіч быў адным з трынаццаці актывістаў, якія пікетавалі праскі офіс аўтамабільнай кампаніі Škoda, даччынай кампаніі канцэрну Volkswagen.
Чаму Škoda, спытаеце?
Škoda — адзін з галоўных спонсараў чэмпіянату сьвету Міжнароднай фэдэрацыі хакею, ад 1993 году.
Насамрэч, адносіны паміж кампаніяй Škoda і МФХ зьяўляюцца самым доўгім спонсарствам у гісторыі чэмпіянату сьвету.
На зьдзіўленьне ўсяго астатняга сьвету, Міжнародная фэдэрацыя хакею вырашыла правесьці чэмпіянат сьвету па хакеі ў 2014 годзе ў апошняй дыктатуры Эўропы — у Менску ў Беларусі.
Увесь гэты час палітвязьні, у тым ліку два былыя кандыдаты ў прэзыдэнты ад апазыцыі, пакутуюць ў засьценках лукашэнкаўскага КДБ.
Такія кампаніі, як Škoda, Nike, Reebok знаходзяцца сярод іншых буйных карпаратыўных спонсараў Міжнароднай фэдэрацыі хакею.
Летась я разам з кангрэсмэнам Майкам Куіглі і былым славутым гульцом Нацыянальнай хакейнай лігі, а цяпер эўрапейскім дэпутатам Пэтэрам Шцясным, напісалі ліст прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэлю, заклікаючы яго, каб ён прыпыніў рашэньне аб правядзеньні чэмпіянату 2014 году ў Беларусі да часу, пакуль усе палітвязьні ў краіне ня будуць вызваленыя.
Ну бо як можна сьвяткаваць такую спартовую падзею як чэмпіянат сьвету ў краіне, у якой людзей, якія балятаваліся на пасаду прэзыдэнта, трымаюць у зьняволеньні і катуюць у турмах КДБ дзесьці побач?
На жаль, гэты заклік застаўся без адказу.
Я таксама гаварыў зь людзьмі з Фэдэрацыі хакею ЗША, якая прадстаўляе ЗША ў Міжнароднай фэдэрацыі хакею. Такая самая прапанова таксама не была пачутая.
Аказваецца, што Міжнародная фэдэрацыя хакею празь месяц правядзе сустрэчу ў Фінляндыі. Справа Беларусі, верагодна, будзе на парадку дня.
Яна павінна быць. Насамрэч, яна павінна быць у верхняй частцы парадку дня.
Гонар быць гаспадаром прэстыжнай міжнароднай спартовай падзеі ў краіне, дзе прэзыдэнт лічыцца «апошнім дыктатарам Эўропы», наўрад ці адлюстроўвае мужнасьць, сумленнасьць і роўнасьць, то бок, якасьці, за якія Міжнародная фэдэрацыя хакею, паводле сваіх словаў, заступаецца.
Я спрабаваў выйсьці на кампанію Škoda — і яе мацярынскі канцэрн Volkswagen — а таксама на Nike, Reebok ды іншых спонсараў і партнэраў Міжнароднай фэдэрацыі хакею ў справе чэмпіянату ў Менску ў 2014 годзе, ды на нацыянальную хакейную каманду ЗША. Мне цяжка ўявіць, што нейкая кампанія, улічваючы сваё пачуцьцё карпаратыўнай адказнасьці, хацела б атрымаць імідж таго, хто падтрымлівае дыктатуру.
Іх адказы былі несуцяшальнымі.
Škoda сьцьвярджае, што яе спонсарскія захады не азначаюць ухваленьня палітычнай сытуацыі ў Беларусі, а хутчэй адлюстроўваюць яе адданасьць хакею на лёдзе.
Гэта наўрад ці доказ мужнасьці.
Падрыхтоўка Лукашэнкам хакейнага турніру ў 2014 годзе паказвае, што Беларусь разьлічвае на велізарны эканамічны ўздым і значную міжнародную ўвагу.
Хакей на лёдзе, у прыватнасьці, патрабуе вялікай інфраструктуры і інвэстыцый, а ўлічваючы цяперашняе няўстойлівае эканамічнае становішча краіны, чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менску дазволіць рэжыму Лукашэнкі правесьці адчайны збор неабходнай валюты ад замежных турыстаў — гэтыя сродкі могуць быць выкарыстаныя для падтрыманьня кадэбэшнага кашмару.
Такія спартовыя захады будуць несумненна паддадзеныя маніпуляцыі Лукашэнкам, які казаў у 1990-х, што «спартоўцы зьяўляюцца найлепшымі дыпляматамі».
Міжнародная фэдэрацыі хакею заяўляе, што стаіць «у баку ад палітычных дыскусій». Тым ня менш, сутыкнуўшыся з штораз большым міжнародным ціскам, Шыман Шэмбэрг, дырэктар па сувязях з грамадзкасьцю ў Міжнароднай фэдэрацыі хакею, сказаў журналістам, што МФХ можа разгледзець прыпыненьне рашэньня аб чэмпіянаце на сваім штогадовым кангрэсе ў Хэльсынкі ў траўні.
Я спадзяюся, што 70 сяброў нацыянальных фэдэрацый хакею падтрымаюць гэтае прыпыненьне.
Кажучы папросту, Міжнародная фэдэрацыя хакею павінна прыпыніць сваё рашэньне пра чэмпіянат сьвету па хакеі ў 2014 годзе ў Менску да часу, пакуль усіх палітвязьняў у краіне ня вызваляць без аніякіх умоваў.
Спадар старшыня, гаворка ня толькі пра спорт, які завецца хакеем на лёдзе.
Гаворка ня толькі пра роварны спорт, у якім, як ні дзіўна, Міжнародны саюз раварыстаў усяго некалькі тыдняў таму даў Беларусі права на правядзеньне ў 2013 годзе чэмпіянату сьвету.
Гаворка ідзе ня толькі пра чэмпіянат сьвету па фігурным катаньні сярод юніёраў, які Беларусь якраз праводзіць.
Спадар старшыня, гаворка ідзе пра зьняволеных і катаваных актывістаў, якія хочуць толькі тых асноўных палітычных свабодаў, якімі мы карыстаемся ў сябе дома.
Эўразьвяз нядаўна пашырыў санкцыі супраць Лукашэнкі і яго памагатых. Лукашэнка адразу адклікаў прадстаўніка Беларусі ў ЭЗ, пасьля чаго амбасадары краінаў ЭЗ былі адкліканыя зь Беларусі.
Пасьля саміту ў Брусэлі ў пачатку гэтага месяца Лукашэнка раскрытыкаваў палітыкаў ЭЗ за разгляд гэтых санкцый і зьняважыў міністра замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле, першага нямецкага міністра, які прызнаўся, што ён — гей.
«Лепш быць дыктатарам, чым геем» — сказаў Лукашэнка.
І Лукашэнка сказаў, што «беларусы заслугоўваюць таго, каб быць гаспадарамі чэмпіянату сьвету ў 2014 годзе».
Неверагодна.
У якой спартовай арганізацыі або ў якога карпаратыўнага спонсара можа быць ахвота зьвязвацца з гэтым чалавекам?
Я спадзяюся, што Міжнародная фэдэрацыя хакею на штогадовым кангрэсе ў траўні прыме правільнае рашэньне. Я спадзяюся, што яе карпаратыўныя спонсары зоймуць прынцыповую пазыцыю адносна асноўных правоў беларускага народа.
Я спадзяюся, што Міжнародная фэдэрацыя хакею прыпыніць рашэньне аб чэмпіянаце сьвету па хакеі ў 2014 годзе, пакуль усіх палітвязьняў ня вызваляць, а іншыя міжнародныя спартовыя арганізацыі, — такія, як Міжнародны саюз раварыстаў — пойдуць за гэтым прыкладам.
І я спадзяюся, што Злучаныя Штаты ў супрацоўніцтве з Эўразьвязам і далей будуць аказваць неаслабны ціск на рэжым Лукашэнкі, каб зрабіць яго палітычную сыстэму адкрытай, і далей будуць падтрымліваць беларускі народ у яго намаганьнях ўсталяваць справядлівасьць у сваёй краіне. Я ведаю, што так будзе.

Скрадзеныя выбары і арышты

Міжнародная фэдэрацыя хакею

Штогадовая сустрэча МФХ празь месяц

Павышэньне для Лукашэнкі

Дзеяньні ЭЗ
Эўразьвяз нядаўна пашырыў санкцыі супраць Лукашэнкі і яго памагатых. Лукашэнка адразу адклікаў прадстаўніка Беларусі ў ЭЗ, пасьля чаго амбасадары краінаў ЭЗ былі адкліканыя зь Беларусі.
Пасьля саміту ў Брусэлі ў пачатку гэтага месяца Лукашэнка раскрытыкаваў палітыкаў ЭЗ за разгляд гэтых санкцый і зьняважыў міністра замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле, першага нямецкага міністра, які прызнаўся, што ён — гей.
«Лепш быць дыктатарам, чым геем» — сказаў Лукашэнка.
І Лукашэнка сказаў, што «беларусы заслугоўваюць таго, каб быць гаспадарамі чэмпіянату сьвету ў 2014 годзе».
Неверагодна.
У якой спартовай арганізацыі або ў якога карпаратыўнага спонсара можа быць ахвота зьвязвацца з гэтым чалавекам?
Заключэньне