Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольга Стужынская


Вольга Стужынская зьяўляецца дырэктарам «Офісу за дэмакратычную Беларусь» у Брусэлі, няўрадавай арганізацыі, якая функцыянуе з 2006 году. Сябра кіроўнага камітэту Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства і каардынатар рабочай групы форуму.

Раней яна была старшынёй падгрупы лібэралізацыі візавага рэжыму той жа рабочай групы. Да стварэньня «Офісу за дэмакратычную Беларусь» працавала навуковым супрацоўнікам у Парлямэнцкай Асамблеі НАТА. Закончыла Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт і Ўнівэрсытэт штату Мэрыленд, а таксама завяршыла праграму з Цэнтрам разьвіцьця дэмакратыі і вяршэнства закону (CDDRL) у Стэнфардскім Унівэрсытэце. Валодае ангельскай, нямецкай, францускай, расейскай і беларускай мовамі.
XS
SM
MD
LG