Пытаньне, якое часта гучыць у пошце «Свабоды»: чаму беларусы, вызначаючы шлях разьвіцьця сваёй краіны, выбралі не свабоду і дэмакратыю, а — незьмяняльны аўтарытарны рэжым і ўяўны парадак, што трымаецца на парушэньні правоў чалавека.
Нашы слухачы па-рознаму адказваюць на гэта пытаньне. Васіль Завадзкі з Маладэчна, лістом якога пачну сёньняшнюю размову, прычынай бачыць найперш страх, што пануе ў беларускім грамадзтве. Спадар Васіль піша:
«Што б ні казалі пра гераізм пасаджаных у турму кандыдатаў у прэзыдэнты, але па вялікім рахунку яны аказаліся слабакамі. Трэба ж цьвяроза ацэньваць відавочнае: якая б ні была ўлада, але ў Беларусі яна мацней за народ. У яе — спэцназ, спэцслужбы, міліцыя, армія. Загадае Лукашэнка — любога сатруць у парашок. Вось я перад выбарамі назіраў, як Саньнікаў самаўпэўнена заяўляў: маўляў, 20-га сьнежня ў Беларусі пераможа дэмакратыя, а Лукашэнка пакіне прэзыдэнцкую пасаду. З чаго ён гэта ўзяў? Зразумела, колькасная перавага на баку народу, і перамены калі-небудзь ды адбудуцца. Але калі тое будзе?
Цяпер шмат размоў пра тое, што на вуліцу з пратэстамі выходзіць мала людзей. Як на маё бачаньне, то гэтак будзе працягвацца і далей. Людзей прыдушылі кантрактнай сыстэмай. Выкінуць з працы — куды падзенесься? Дзе заробіш на хлеб? А калі ў чалавека сям’я, малыя дзеці?
Сёньня ўвесь сьвет віруе, ахоплены пратэстамі. Ды толькі беларусаў гэта не натхняе, а палохае. Тым больш, што ўсе бачаць: гэты рэжым вельмі жорсткі, ня спыніцца ні перад чым. Паспрабуй адолей яго...
А цяпер — крыху аб іншым: «Радыё Свабода» ў маёй хаце гучыць штодня. Вельмі прыемна і радасна слухаць вас. Гэта ўсё роўна, што пасьля лазьні выпіць кілішак гарэлкі: і сьветла, і весела, і радасна... Асабіста сярод сваіх знаёмых я ведаю яшчэ прынамсі шасьцёх, якія таксама слухаюць "Свабоду"...«.
За добрыя словы на адрас «Свабоды» — дзякуй, спадар Васіль. А што да Вашага сьцьверджаньня пра тое, што ўлада ў Беларусі мацьнешая за народ — тут паспрачаюся. І спэцназ, і міліцыя, і КДБ з усімі сваімі сакрэтнымі агентамі бясьсільныя, калі на плошчу выходзяць сотні тысячаў людзей, аб’яднаныя агульнай ідэяй і ўзаемнай падтрымкай. Аўтарытарныя рэжымы ў краінах арабскага сьвету (Эгіпце, Лібіі, Тунісе, Емэне) па сваёй жорсткасьці зусім не саступалі (а хутчэй за ўсё, значна пераўзыходзілі) тую карную сыстэму, якую стварыў у Беларусі Лукашэнка. Але перад сілай народнага гневу яны, як выявілася, слабыя і бездапаможныя.
Аўтар наступнага ліста Генадзь Кузьміч зь Менскай вобласьці разважае пра жыцьцё ў сёньняшняй беларускай вёсцы. Асабліва турбуюць яго праблемы людзей сталага веку. Спадар Генадзь піша:
"Хвалімся на ўвесь сьвет, як наша дзяржава дапамагае сельскай гаспадарцы. А ці даходзіць тая дапамога да простага селяніна? Скажаце, будуюцца аграгарадкі? Так, жыльлё за дзяржаўны кошт будуецца, але без уліку таго, ці ёсьць у гэтых калгасах працоўныя месцы з добрымі заробкамі. А бяз гэтага, ці пагодзяцца маладыя спэцыялісты на пераезд?
Добра ведаю з уласнага досьведу: абсталяваньне мехмайстэрняў у большасьці калгасаў не абнаўлялася гадоў 50. Спэцыялістаў па апрацоўцы мэталя практычна няма — асабліва кавалёў. А як на вёсцы без каваля?
Вясковым пэнсіянэрам практычна ніхто не дапамагае ў вядзеньні гаспадаркі, падтрыманьні ў належным стане жытла. Усе размовы пра клопат і ўвагу — пустая балбатня. Людзі для гэтай улады — адпрацаваны матэрыял. Даходы ў вяскоўцаў — кот наплакаў. Але людзі ня плачуць і ня скардзяцца на цяжкае жыцьцё, а проста пакрысе ціхенька сыходзяць на пагост. Веры няма нікому, адно расчараваньне. За доўгія гады ўсе ўжо зразумелі: у прыгожай птушкі надта ж непрыгожы голас. І відаць па ўсім, бяз моцных узрушэньняў нічога ў нас ня зьменіцца.
Нават з саманарыхтоўкай дроваў на зіму давялі праблему да маразму. Для чыноўнікаў галоўнае — трымаць і не пускаць. Нібы мы не ў лясной Беларусі, а ў Афрыцы. Вось і задумваемся мы, вясковыя жыхары: ці не падацца нам у партызаны (як, дарэчы, і Лукашэнка заклікае). А можа, лепш адразу здацца ў палон на літасьць пераможцы?«.
Вясковыя людзі ў Беларусі ніколі не жылі надта багата, да раскошы не прывыклі і ад улады эканамічных цудаў не чакаюць. Нават пастаяннае зьніжэньне рэальных пэнсіяў і заробкаў вяскоўцаў ня надта моцна абурае: жывая яшчэ памяць пра не такія далёкія часы, калі пэнсіяў не плацілі ўвогуле, а за цяжкую працу ў калгасе разьлічваліся напрыканцы года мехам збожжа. Давесьці беларускага селяніна да абурэньня можа хіба што сытуацыя, калі ў яго адбяруць тое апошняе, што не адбіралі нават бальшавікі падчас калектывізацыі і акупанты-немцы. А менавіта: спрадвечную, дадзеную Богам магчымасьць карыстацца і карміцца з таго, што даюць рака, возера, лес. І вось жа ўсё часьцей прыходзяць з розных вёсак сыгналы, што ўлада накладвае сваю цяжкую далонь якраз на гэтыя спрадвечныя негалосныя, так бы мовіць, «прывілеі»: у лясной вёсачцы нельга бясплатна прывалачы сухастоіну на дровы; а рыбнагляд хапае і цягне ў суд жыхара прыазёрнай вёскі, які спрадвеку ні ў каго не пытаў дазволу на тое, каб злавіць рыбы на юшку.
Аўтар наступнага ліста — наш даўні сябар Мікалай Бусел зь вёскі Пружынішчы Акцябарскага раёну — таксама адклікнуўся на нядаўняе рашэньне Аляксандра Лукашэнкі наконт стварэньня 100-тысячнай арміі рэзэрвістаў і раздачы генэральскіх пагонаў кіраўнікам абласьцей. Слухач з гэтай нагоды піша:
«Гэта заява пра рэзэрвістаў, якіх у Беларусі звычайна называюць «партызанамі», выклікала ў мяне — ды ці толькі ў мяне — добры рогат.
Ну, хто ж, зьбіраючыся ў такія лясныя браты, будзе засьвечвацца прылюдна на тэлебачанні? Патэнцыйны вораг можа ўжо прызначаць узнагароду за галаву як польнага гетмана партызанкі, так і ягоных атаманаў, друкаваць патрэбныя ўлёткі. І як тэхналягічна будзе ажыцяўляцца гэтая партызанка? Каго будуць біць? Каго вешаць?
Дзе будуць хавацца «бандыты» ? (Так, відавочна, назаве гетмана, атаманаў і іхніх хаўрусьнікаў патэнцыйны вораг). Экасыстэма Беларусі за час пасьля апошняе вайны моцна зьмянілася і цалкам дасяжная любому транспарту. Калясальна зьмяніліся тэхнічныя сродкі супрацьпартызанскай барацьбы. Досьвед Чэ Гевары і Талібану пра гэта яскрава сьведчыць. Наколькі насельніцтва будзе ляяльным да самазваных партызан? Пасьля таго, што натварыў рэжым за 17 год, зусім верагодна, што электарат паспрабуе зарабіць на галовах «патрыётаў», кампэнсуючы свае эканамічныя страты і страчаную выгоду. Далей, ці ж будуць партызаны браць палонных? Дзе яны іх змогуць трымаць? Як і дзе будуць здолеюць сваіх параненых? Хто іх будзе забясьпечваць харчамі, апраткай і баявым рыштункам? Хто будзе фінансаваць? Наколькі верагодная перамога і выгнаньне ворага?
Пытаньняў шмат. I часткова адказ дае беларускі герб: рама ад Беларусі ў космасе. Магчыма там, у Боінгу, у сакрэтным месцы запасной Айчыны будзе Галоўны штаб партызанскага руху, ягоны тыл і рэзэрвы, а парашутысты будуць падтрымліваць сувязь зямной Беларусі зь нябеснай.
А мо ўсё будзе прасьцей? Надоечы 80-гадовы сусед расказаў мне, як іхнюю сям’ю падчас вайны ледзь не расстралялі рудабельскія партызаны. Яны прышлі ўначы і запатрабавалі ад маці даць ім кашулю. Маці божкалася, што кашулі ў іх няма. Тады партызаны ўсё перавярнулі, але ніякай кашулі не знайшлі. «Ну, што ж, — сказаў старэйшы. Зьбірайцеся на гору.» Мы ўсе заплакалі, апрануліся і сабраліся ісьці, але тут у хату зайшоў партызан, які ведаў нас. Ён нешта шапнуў на вуха старэйшаму і той сказаў: «Мы зьвіняемся», — і яны выйшлі. Так за малым богам сям’ю не расстралялі з-за кашулі, якой не было. То як назваць такіх «народных мсьціўцаў»?
Так што, калі хто са слухачоў убачыць на базары форму Беларускай Народнай Самаабароны, хай падкажа астатнім. Дарэчы, адзін мой знаёмы ўжо заслупаваў сабе пасаду старасты. Канечне, будзе ён па лясох бадзяцца..
А ўвогуле, уся гэтая валтузьня з партызанкай вартая ўвагі псыхіятраў, і ня болей«.
Іронія і здаровы народны гумар дапамагаюць сёньня многім беларусам з найменшымі псыхічнымі стратамі рэагаваць на некаторыя эканамічныя і палітычныя навацыі ўлады. Ідэя наконт 100-тысячнай арміі рэзэрвістаў — адна з такіх ініцыятыў. Для сотняў тысячаў людзей, агаломшаных раптоўнай стратай ранейшых заробкаў, немагчымасьцю карміць сям’ю, неабходнасьцю шукаць новую працу (пераважна на расейскіх будоўлях), — гэты нечаканы клопат кіраўніка дзяржавы пра боегатоўнасьць рэзэрвістаў на фоне агоніі эканомікі выглядае чымсьці фантасмагарычным. Адзін мой сусед (дарэчы, армейскі падпалкоўнік), паслухаўшы дырэктывы ўлады пра новыя гарызонты вайсковага будаўніцтва, зь цяжкім уздыхам падсумаваў: «Гэта ж трэба было так чалавека напалохаць!».
І на заканчэньне — кароткі ліст ад Дануты Ліпскай зь Ліды — таксама наконт цяперашняй беларускай рэчаіснасьці. Слухачка піша:
«Грамадзкая атмасфэра, якая склалася ў сёньняшняй Беларусі, вельмі нагадвае тыя парадкі, што існавалі пры дыктатарскіх рэжымах мінулага стагодзьдзя. Толькі тады пад молах нянавісьці і зьнішчэньня трапілі габрэі, заможныя сяляне, былыя ўласьнікі, а цяпер утоптваюцца ў бруд незалежніцкі рух і ўсе сумленныя і прынцыповыя людзі. Хоць і казаў у свой час Караткевіч, што «лепш быць галодным арлом, чым сытай сьвіньнёй», але зусім ня ўсе ў Беларусі з гэтым пагаджаюцца. Надта далёка зайшла ўлада ў сваім імкненьні прынізіць людзей, цалкам падпарадкаваць сваёй волі. Гуманістычныя ідэалы ў нас цалкам растаптаныя«.
Палітычны рэжым, які грунтуецца на непрыхаваным жаданьні адной асобы пажыцьцёва заставацца пры ўладзе і дзеля рэалізацыі гэтага жаданьня ні перад чым не спыняцца — сапраўды, выглядае анахранізмам у сучасным сьвеце. Прычым, сёньня ўжо гэта датычыць ня толькі дэмакратычнай Эўропы, а нават многіх азіяцкіх і афрыканскіх краінаў, пажыцьцёвыя валадары якіх яшчэ зусім нядаўна прымалі Аляксандра Лукашэнку як сябра і аднадумца.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на «Свабоду». З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск −5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by