Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савет Рэспублікі ўхваліў зьмены ў закон пра масавыя мерапрыемствы


Зала пасяджэньняў парлямэнту.
Зала пасяджэньняў парлямэнту.
Савет Рэспублікі ў адкрытым рэжыме разгледзеў і ухваліў законапраект аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у закон «Аб масавых мерапрыемствах», якія выклікалі раней крытычныя заўвагі з боку грамадзкіх арганізацый.

«Наш законапраект абсалютна дэмакратычны і накіраваны на абарону інтарэсаў не асобных групаў людзей, а ўсіх грамадзянаў», — заявіў Куляшоў, прадстаўляючы законапраект у Савеце Рэспублікі.

Куляшоў дадаў, што законапраект «найбольш дэмакратычны ў параўнаньні з законамі, якія ёсьць у разьвітых краінах», перадае Інтэрфакс.

4 кастрычніка Палата Прадстаўнікоў прыняла адразу ў двух чытаньнях законапраект аб унясеньні зьменаў і дадаткаў у закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь». Пасяджэньне, на якім абмяркоўваўся праект закону, прайшло без журналістаў.

Асноўныя зьмены:

  • забараняюцца несанкцыянаваныя сходы грамадзянаў, заклік да якіх ідзе ў тым ліку і праз інтэрнэт;
  • арганізатары акцыі ня маюць права абвяшчаць пра іх, пакуль улады не дазволілі акцыю;
  • арганізатарам акцыі ня можа быць асоба, якія якая раней ладзіла такія акцыі і цягам году атрымала папярэджаньне ад уладаў;
  • дапоўнены сьпіс месцаў, дзе забаронена праводзіць масавыя меправыемтсвы: дадаўся пункт «меней за 100 мэтраў ад агульнаадукацыйных устаноў».

Унясеньне паправак у закон аб масавых мерапрыемствах Міністэрства ўнутраных спраў ініцыявала летам, калі па ўсёй Беларусі штотыдзень праводзіліся акцыі маўклівага пратэсту грамадзянаў, ня згодных з палітыкай кіраўніцтва краіны. У першапачатковым варыянце законапраект прыраўноўваў да пікетаваньня нават бязьдзейнасьць, арганізаваную ў тым ліку праз інтэрнэт, для публічнага выказваньня сваіх поглядаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG