Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4000 паштовак Бяляцкаму з Польшчы


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі
Амаль 4 тысячы паштовак адправілі з Польшчы арыштаванаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Іх падпісалі палітыкі, грамадзкія дзеячы, журналісты і звычайныя людзі. Паштоўкі былі адпраўленыя ў Менск, для перадачы ў турму, дзе знаходзіцца Бяляцкі.

Гэта стала вынікам адмысловай кампаніі «Салідарныя зь Беларусьсю. Паштоўкі для арыштаванага Алеся Бяляцкага». Кампанію правялі няўрадавыя арганізацыі — сябры асацыяцыі «Група замежжа» сумесна зь няўрадавым сэктарам Беларусі, перадае праваабарончы цэнтар «Вясна».

Да гэтай акцыі далучыліся прадстаўнікі іншых дзяржаў, якія прыяжджалі ў Польшчу на розныя міжнародныя мерапрыемствы, у тым ліку на нараду АБСЭ па чалавечым вымярэньні.

«Гэтым простым жэстам мы хацелі выказаць нашу салідарнасьць з Алесем і ўсімі актывістамі, якія перасьледуюцца рэжымам Лукашэнкі, а таксама выказаць жаль, што польскія ўлады былі датычныя да яго арышту», — сказаў Павал Багіньскі, дырэктар праграмы «Адкрытая Эўропа» Фонду імя Баторыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG