"Алесь Бяляцкі павінен быць неадкладна вызвалены і атрымаць магчымасьць працягваць сваю мужную і легітымную працу, так патрэбную людзям яго краіны і ўсяго рэгіёну", — заявіла ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру Шырын Эбадзі на прэс-канфэрэнцыі ў Брусэльскім офісе Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH), паведамляе БелаПАН са спасылкай на праваабарончы сайт spring96.org.
Шырын Эбадзі, якая прыехала ў Брусэль на запрашэньне кіраўніка Эўракамісіі Жазе Мануэля Барозу, узяла ў рукі партрэт Бяляцкага і сказала: "Гэта фатаграфія майго беларускага калегі Алеся Бяляцкага. У гэты момант ён знаходзіцца ў турме. Мяне вельмі засмуціла вестка пра тое, што дзьве дзяржавы Эўрапейскага зьвязу, Літва і Польшча, дапамаглі ўладам РБ арыштаваць Алеся Бяляцкага".
Нобэлеўская ляўрэатка нагадала, што "сытуацыя праваабаронцаў па ўсім сьвеце застаецца крытычнай". Зь яе словаў, прыкладам зьяўляецца арышт Бяляцкага, "які ўсё яшчэ неабгрунтавана знаходзіцца пад вартай". "Дыктатары трымаюцца адзін за аднаго, тое ж павінны рабіць і мы", — заявіла Эбадзі.
Dr Shirin Ebadi on the situation of Ales... by fidhdailymotion