Кіраўнік дэлегацыі парлямэнту Эстоніі ў ПАРЭ, дакладчык ПАРЭ па Беларусі Андрэс Хэркель мае намер прыехаць бліжэйшым часам у Менск для сустрэчы з палітвязьнямі.
"Палітычны камітэт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы падтрымаў ініцыятыву дакладчыка па Беларусі Андрэса Хэркеля паехаць ў найбліжэйшым часе з інфармацыйнай місіяй у Менск, каб правесьці там сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады, а таксама з палітычнымі зьняволенымі, якія маюць праблемы са здароўем", - паведамілі ў чацьвер "Інтэрфаксу "у прэсавай службе парлямэнту Эстоніі.
Паводле дадзеных ПАРЭ, да сябраў Асамблеі дайшлі зьвесткі аб фізычным і псыхалягічным гвалце ў дачыненьні да вязьняў у Беларусі. "Для высьвятленьня становішча А. Хэркель мае намер сустрэцца са зьняволенымі былымі кандыдатамі ў прэзыдэнты і кіраўніком праваабарончага цэнтру "Вясна"Алесем Бяляцкім", - паведамілі ў эстонскім парлямэнце.
З ініцыятывы А. Хэркеля, у падтрымку А. Бяляцкага ў ПАРЭ складзена пісьмовая дэклярацыя, падпісаная дзясяткамі дэпутатаў з усіх парлямэнцкіх фракцыяў і краінаў Рады Эўропы.
А. Бяляцкі знаходзіцца ў СІЗА №1 Менску, яму пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.
У чацьвер стала вядома, што пракуратура Менску накіравала крымінальную справу ў А. Бяляцкага ў суд Першамайскага раёну.