Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа Бяляцкага рухаецца да суду


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі
Кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы супраць яго. Юрыст Уладзімер Лабковіч не выключае, што ўжо ў другой палове кастрычніка можа пачацца працэс над Бяляцкім.

“Фактычна можна казаць пра тое, што сьледства як стадыя працэса па справе Алеся Бяляцкага скончана, таму што ўжо зь пятніцы ён разам са сваім адвакатам знаёмяцца з матэрыяламі справы”, – заявіў Лабковіч на сайце “Вясны”.

Лабковіч у інтэрвію "Свабодзе" заявіў, што суд могуць зрабіць закрытым, бо ў матэрыялах справы ёсьць дадзеныя, якія ахоўваюцца банкаўскай таямніцай.

Кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага вінавацяць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйных памерах. Бяляцкаму пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. Бяляцкага затрымалі 4 жніўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG