Значную частку пошты "Свабоды" па-ранейшаму складаюць лісты на тэму цяперашняга бязладзьдзя, якое пануе ў беларускай эканоміцы. Куды падзелася адносная стабільнасьць, якой так хвалілася ўлада на працягу апошніх гадоў? Чаму ніхто не панёс адказнасьці за правалы ў эканамічнай палітыцы?
Адзін са слухачоў, якія спрабуюць адказаць на гэтыя пытаньні ў сваіх лістах на "Свабоду", — Барыс Руцько зь Менску, з допісу якога пачну сёньняшнюю размову. Ён піша:
"Сёньня ўжо ўсім відавочна, што фінансава-эканамічны крызіс у Беларусі паглыбляецца. А гэта значыць, што будуць расьці кошты на прадукты харчаваньня, камунальныя паслугі, праезд і г.д. І ў такой сытуацыі дзяржаўныя прадпрыемствы Беларусі існаваць ня змогуць. Ім давядзецца замарожваць зарплаты. А ўсе ўзрослыя выдаткі лягуць на сабекошт, так што ніхто нічога ў іх купляць ня будзе. У грамадзтве будуць нарастаць пратэставыя настроі, абурэньне і незадаволенасьць дзейнай уладай. Такім чынам, сытуацыя будзе набліжацца да ўсенароднага бунту.
Ці ня з гэтай прычыны Аляксандар Лукашэнка раптам захацеў, каб войскі АДКБ абаранялі збанкрутаваныя рэжымы ад народнага гневу? Відавочна, што Лукашэнка баіцца страціць уладу. Ён апасаецца ня толькі свайго народу, але і пагрозы звонку. І імкнецца цяпер цягнуць час, каб утрымацца ў крэсьле да выбараў 2015-га году. Ягоная ідэя круглага стала, якая раптам узьнікла на тле крызісу, — гэта адна з хітрых камбінацый дзеля ўтрыманьня ўлады любымі спосабамі. Але гэтая ўлада высьлізгвае зь ягоных рук. Цяпер ён, відаць, будзе сьпіхваць усё на ўрад: маўляў, гэта Мясьніковіч ды ягоныя міністры вінаватыя ў тым, што эканоміка абрынулася. А ён, Лукашэнка, тут ні пры чым...".
І кіраўніка ўраду, і міністраў, і ўвогуле ўсе больш-менш значныя пасады ў дзяржаве аж да намесьнікаў старшыняў райвыканкамаў разьмяркоўвае выключна Аляксандар Лукашэнка. Ён так доўга выбудоўваў гэтую сваю аўтарытарную піраміду ўлады і так упарта ўводзіў у вушы народу, што ўлада ў дзяржаве — гэта толькі ён, што народ за 17 год гэты тэзіс цьвёрда засвоіў. І ніякімі перастаноўкамі ўва ўрадзе, ніякімі абвінавачаньнямі на адрас пабочных сілаў перакласьці віну за крызіс на кагосьці іншага Лукашэнку ня ўдасца. Ён, відавочна, і сам гэта разумее, бо віноўнікаў асабліва не шукае. У якасьці апраўданьняў — чаму ў краіне зьнікла валюта і дзяржава апынулася на мяжы банкруцтва — Лукашэнка на працягу апошніх месяцаў паўтарае спасылкі на тое, што Расея падняла для Беларусі кошты газу і нафты і што беларускія грамадзяне вывезьлі валюту, купляючы за мяжой ужываныя іншамаркі. Апраўданьні ня надта пераканаўчыя — улічваючы той факт, што газ і нафту, нягледзячы на ўсе апошнія падаражэньні, Беларусь купляе ў Расеі ўсё роўна па коштах, значна ніжэйшых за сусьветныя. А ўжываныя іншамаркі беларусы амаль увогуле перасталі купляць яшчэ ў чэрвені. Валюта, аднак, пасьля гэтага ў беларускіх банках не зьявілася...
Пра некаторыя рэаліі сёньняшняга вясковага жыцьця паведамляе ў сваім новым лісьце на "Свабоду" Алесь Васілеўскі зь вёскі Клетнае Барысаўскага раёну. Ён піша:
"Трэба ўжо ня проста ўставаць з каленяў — трэба ўваскрасаць. Бо інакш нацыя проста вымра, — спачатку духоўна, а потым і фізычна — што ўжо і адбываецца зь вёскай. Летам яшчэ сяк-так, "зьбіралава" пчалінае дзеля выжываньня, а ўзімку ў нас — нібы ў магіле. Вясковец ужо ня мае ніякіх правоў у сябе дома і нават на гародзе. Хутка, можа, і рыдлёўку з рук адбяруць — каб ня выжыў нават. Чырвоныя камсамольцы-раскулачнікі цяпер ужо ў новых, так бы мовіць, рэвалюцыйных штанах і хустках, але душы ў іх тыя ж — прагныя да нажывы за кошт чужой працы. Вось цяпер рассылаюць паперы: тэрмінова зарэгіструйце свае хаты. Тым хатам па 60 гадоў — і ніхто нават за камуністамі не патрабаваў рэгістрацыі. Але "рэгістрацыя" — гэта толькі так завецца. Насамрэч патрабуюць выкласьці за нейкую паперку немалыя грошы. Ды яшчэ перад гэтым пахадзіць па кабінэтах, пакланяцца. Аказваецца, дамы нашы без гэтых паперак нам нібыта і не належаць. Цікава, можа, мы іх укралі некалі ў 40-я гады ў сталінскага рэжыму?.. Увогуле, цяжка на душы. Нашаму пакаленьню, відаць, добрага жыцьця ўжо не дачакацца. Надта шмат бруду пад нагамі, які, відаць, і падчас дэмакратыі невядома калі падсохне...".
Калі ў пасьляваенныя гады людзі на папялішчах сяк-так аднаўлялі спаленае альбо разбуранае жытло, уласнымі сіламі будавалі ў вёсках драўляныя хаты — ніхто, зразумела ж, не пытаў на гэта дазволаў і ўхваленьняў у бюро тэхнічнай інвэнтарызацыі ды раённага архітэктара. Цяпер улады, абгрунтоўваючы свае патрабаваньні розных дазволаў ды рэгістрацый, спасылаюцца на тое, што ў гэтай справе патрэбен парадак. Так, патрэбен. Але ня можа быць аднолькавага падыходу да рэгістрацыі новага чыноўніцкага катэджа ў Драздах і — спарахнелай драўлянай хаткі недзе ў барысаўскіх лясах. А ўлада ж імкнецца і з аднаго, і з другога ўладальніка спагнаць сотню-другую даляраў. Калі для гаспадара палаца коштам пад мільён даляраў гэта не праблема, то жыхар хаткі ў паніцы. Сама гэтая спарахнелая пабудова наўрад ці 200 даляраў каштуе. І скончыцца ўся задума, хутчэй за ўсё, тым, што як стаялі гэтыя хаты без дакумэнтаў — так і будуць стаяць. Пакуль ад старасьці не паваляцца.
Наступны ліст даслала нам Тамара Краўчук з Камянца Берасьцейскай вобласьці. Гэта — ліст-успамін, ліст-разважаньне над лёсам уласнай сям'і і краіны, над нялёгкім шляхам розных пакаленьняў беларусаў да свабоднага і годнага жыцьця. Спадарыня Тамара піша:
"Гэта было на пачатку 50-х гадоў. Мне тады было гадоў сем ці восем. Да нас у хату прыходзілі бацькавы сябры. Маці накрывала на маленькі столік — нібыта госьці. Але мужчыны сядалі не за стол, а слухалі радыё. У нас была вялікая радыёла: можа, трафэйная, а можа, немцы пакінулі. А магчыма, яшчэ зь Белавежы, дзе да вайны жылі мае родныя. У таты былі мянушкі "Балаховец" і "Палітыкан". Што праўда, ён у рэальнасьці быў і тым, і другім.
Дык вось, калі ў хаце пачыналі слухаць радыё, мяне з маёй крыху старэйшай за мяне сястрой выпраўлялі на вуліцу — пільнаваць, ці ня йдзе да нас хто чужы. Калі мы бачылі незнаёмага чалавека, то павінны былі стукаць у вакно.
Мяне тады ахоплівала такое дзівоснае пачуцьцё таямніцы! Мы адчувалі, што дапамагаем у нейкай патаемнай важнай справе. Толькі дарослай я зразумела, што мой бацька і ягоныя сябры слухалі тады заходнія радыёстанцыі — "Свабоду", "Голас Амэрыкі", Бі-Бі-Сі.
На жаль, тата рана памёр: мне было толькі 9 гадоў, а яму — 59. Мінулі цяжкое дзяцінства, школа. І настаў час, калі я сама стала слухаць тыя ж радыёстанцыі. Як я цяпер разумею свайго бацьку, прыкладаючы вуха да старэнькага прымача, каб пачуць родны голас беларускай "Свабоды"!
У савецкія часы я, назьбіраўшы за год грошай, пабывала па турыстычных пуцёўках у некалькіх краінах Эўропы. Бачыла, як адпачываюць старыя немцы на ўлоньні прыроды ў Саксоніі, прыехаўшы ў дамы адпачынку на ўласных "Трабантах". І думала пра няшчасную долю нашых пэнсіянэраў...
А потым разваліўся Савецкі Саюз. Якое цудоўнае тады было адчуваньне — колькі надзей і чаканьняў! Я была так узрушана, нібы мне падарылі нешта такое, пра што я марыла ўсё сваё жыцьцё і займець што дагэтуль не было ніякай надзеі. Гэта было так, нібы я ўсё папярэдняе жыцьцё была ў клетцы — а тут раптам мяне выпусьцілі на волю! Вось пра што марыў мой бацька!
Але нядоўга мы цешыліся... Вельмі шкада. Мне ўжо за 60. Няўжо "Свабоду" я буду толькі слухаць? Няўжо мне не наканавана пажыць ва ўмовах свабоднай дэмакратычнай краіны?".
Думаю, спадарыня Тамара, Вы агучылі думкі, пачуцьці, чаканьні і расчараваньні тысяч і тысяч беларусаў вашага пакаленьня. Ніякія аналітыкі ды прагназісты ня здольныя прадказаць, якім будзе далейшы лёс беларускай дзяржавы, ці хутка грамадзяне Беларусі зноў адчуюць той смак свабоды, які так хмяліў і натхняў на пачатку 90-х гадоў. І ўсё ж многія і многія ў Беларусі не без падстаў спадзяюцца і вераць, што 17 год — дастатковы тэрмін для таго, каб грамадзтва асэнсавала, якую цану заплаціла за ўласныя ілюзіі ды памылкі, і знайшло ў сабе сілы зьмяніць уласны лёс.
І на заканчэньне — ліст-падзяка, ліст-просьба ад Генадзя Маркоўскага з Маладэчна. Слухач піша:
"Слухаю вас не адзін дзясятак гадоў. Вельмі рады, што ў сваіх перадачах вы закранаеце ўсе пытаньні, якія хвалююць кожнага жыхара, які па-сапраўднаму любіць сваю краіну і мову, цэніць незалежнасьць. Вы даносіце да слухача ўсё тое, што немагчыма пачуць на іншых хвалях.
А турбуе мяне адна праблема. Вось я ведаю, што некаторым слухачам вы прэзэнтуеце за званкі кароткахвалевыя прымачы. Хачу запытацца: а ці нельга было б набыць у вас такі прымач за грошы? Справа ў тым, што мой прымач вельмі стары — "ВЭФ-202" савецкай вытворчасьці. Ён, напэўна, ужо адпрацаваў сваё: рамантаваць яго ў майстэрні не бяруцца. Слухаць па ім перадачы на кароткіх хвалях вельмі складана. А набыць новы прымач няма дзе".
І падобных просьбаў мы атрымліваем ад сваіх слухачоў вельмі шмат. На жаль, радыё ня мае магчымасьці задаволіць іх усе. Гандлем мы, вядома ж, не займаемся. А тую невялікую колькасьць прымачоў, якую маем у сваім распараджэньні, высылаем у якасьці прызоў пераможцам розных конкурсаў, найбольш актыўным нашым аўтарам.
Запрашаем да ўдзелу ў гэтых конкурсах і вас, спадар Генадзь.
Паўтару таксама сваю традыцыйную параду ўсім, хто ўжо сутыкнуўся альбо неўзабаве сутыкнецца з такой жа праблемай. Кампутар, інтэрнэт, спадарожнікавае тэлебачаньне перастаюць быць раскошай і ў многіх беларускіх сем'ях. Калі ня самі, дык з дапамогай дзяцей і ўнукаў навучыцеся слухаць "Свабоду" з дапамогай новай тэхнікі. І ня толькі слухаць, але і глядзець, чытаць, самім удзельнічаць у стварэньні нашага радыё.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на "Свабоду". З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма "Паштовая скрынка 111" выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by