З такім пытаньнем расейскі часопіс «Коммерсант-Власть» зьвярнуўся да палітыкаў, грамадзкіх дзеячоў і бізнэсоўцаў.
Станіслаў Шушкевіч, у 1991-1994 гадах старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі. Калі Расея дазволіць – то яшчэ шмат. Рэжым Лукашэнкі не падтрымлівае ні адна цывілізаваная краіна, акрамя Расеі, якая, мабыць, не прэтэндуе на гэты статус. Пуцін ведае, што ў Расеі шмат абдураных людзей -- прыхільнікаў Лукашэнкі, і яны яму патрэбныя як выбаршчыкі. Калі Мядзьведзеў паспрабаваў зьмяніць сытуацыю, Пуцін тут жа паставіў яго на месца, падтрымаўшы "бацьку" дамовай аб увядзеньні расейскай валюты ў Беларусі. Але Лукашэнка падмане і Пуціна.
Аляксандр Ткачоў, губэрнатар Краснадарскага краю. Наколькі мне вядома, Лукашэнка на здароўе ня скардзіцца, а таму можа працаваць да заканчэньня тэрміну прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў. Так, Беларусь перажывае нялёгкія дні, але, нягледзячы на ўсе цяжкасьці, упарта ідзе сваім шляхам. Але, як мы ўжо ня раз пераконваліся, нельга "будаваць камунізм" у асобна ўзятым раёне або дзяржаве. Асабліва цяпер, калі і ў палітыцы, і ў эканоміцы верх бяруць глябалісцкія тэндэнцыі.
Віктар Ерафееў, пісьменьнік. Лукашэнка -- палітычны труп. Цяпер ён перажывае палітычнае жыцьцё пасьля сьмерці, ён разлагаецца, таму ў Беларусі такая агрэсія. А маўклівыя дэманстрацыі ў краіне дзікага тэрору выклікаюць у мяне захапленьне і надзею на простага чалавека. Мяркуючы па ўсім, Масква цяпер упарта шукае чалавека на месца Лукашэнкі, які не адвядзе Беларусь у абдымкі Эўразьвязу. Пры гэтым ён павінен прыстойна выглядаць у вачах эўрапейцаў. Як толькі такі чалавек будзе прызначаны маскоўскім лідэрам, Лукашэнку імгненна прыйдзе поўны канец.
Аляксандар Праханаў, пісьменьнік, галоўны рэдактар газэты "Завтра". Рэжым Лукашэнкі яшчэ перажыве рэжым Мядзьведзева-Пуціна. Ён значна больш стабільны, яго эканамічная база больш магутная, без гніеньня, карупцыі і дэградацыі насельніцтва. Зараз туды запампоўваюцца велізарныя грошы, варожыя рэжыму, -- ня толькі заходнія, але і грошы расейскіх алігархаў. На іх ствараюцца ядры супраціву, здольныя прывесьці да правакацыяў і крыві, а такім чынам, да дэманізацыі Лукашэнкі. У гэтым выпадку ён рызыкуе паўтарыць лёс Кадафі. Наперадзе ў Лукашэнкі шмат выпрабаваньняў, але ён усё пераадолее.
Міраслаў Мельнік, старшыня рады дырэктараў кампаніі "Бэта-груп". Хутчэй за ўсё, дасядзіць да канца свайго тэрміну. Усе інсынуацыі, якія разьдзімаюць з нагоды грамадзянскага непадпарадкаваньня, штучныя, яны экспартуюцца з пэўнай краіны. Таму калі не падключыць цяжкі эканамічны крызіс, які вось-вось дагоніць Беларусь, Лукашэнка будзе доўга знаходзіцца ва ўладзе. Але гэта ня так дрэнна для Беларусі, яе эканоміка працуе.
Эдуард Лімонаў, лідэр незарэгістраванай партыі "Другая Россия". Доўга. За яго ўсе МУС і КДБ Беларусі, плюс яго падтрымліваюць шматлікія прадстаўнікі старэйшага пакаленьня. Ня кажучы аб тым, што ён проста дасьведчаны і вельмі цьвёрды прэзыдэнт. У сьнежні людзей саджалі ў турмы пачкамі, многія зь іх сядзяць да гэтага часу, а выбары ён усё роўна выйграў. Расею Лукашэнка задавальняе больш, чым любы іншы на яго месцы, таму што ўсе астатнія будуць палітыкамі заходняга тыпу.
Пётр Дэйнекін, у 1991-1998 гадах галоўнакамандуючы ВПС Расеі. Я шчыра жадаю Лукашэнку заставацца ва ўладзе як мага даўжэй. Ён зрабіў галоўнае -- навёў парадак у краіне. Акцыі апазыцыі падтрымлівае меншая частка насельніцтва, а СМІ проста разьдзімаюць іх маштаб. Калі развальваўся СССР і нашы лётчыкі пакідалі аэрадромы Беларусі, яны пісалі на фюзэляжы ўласныя вершы: "Прабач нас, беларуская зямля, ня мы цябе з Расеяй разлучылі, мы як Расею бераглі цябе і як Расею мы цябе любілі. Прабач нас, беларуская зямля".
Уладзімер Васільеў, старшыня камітэту Дзярждумы па бясьпецы ("Единая Россия"). Пажывём -- пабачым. Але мне здаецца, што радавацца беларускім падзеям ня варта, бо рэзкія перамены заўсёды балючыя для краіны. Прыгадайце эпоху нестабільнасьці ў Расеі: ня радыя былі ўсе, нават тыя, хто спачатку апладзіраваў тым імклівым пераменам. Лукашэнка, вядома, своеасаблівая постаць, але дэстабілізацыя ў Беларусі можа істотна ўдарыць па інтарэсах нашай краіны.
Ігар Лебедзеў, лідэр фракцыі ЛДПР. Роўна столькі, колькі Расея будзе аказваць Беларусі матэрыяльную дапамогу. Як толькі мы спынім выдаваць Беларусі танныя крэдыты і прадаваць энэргарэсурсы па заніжаных коштах, рэжым Лукашэнкі абрынецца. Яшчэ некалькі грубых выказваньняў з боку Аляксандра Рыгоравіча на адрас расейскага кіраўніцтва і расейскай дзяржавы, і мы з Беларусьсю пяройдзем на нармальныя рынкавыя адносіны "купіў -- заплаці".
Іосіф Кабзон, намесьнік старшыні камітэту Дзярждумы па інфармацыйнай палітыцы ("Единая Россия"), народны артыст Расеі. Важна, што думае беларускі народ. Улада ў краіне аўтарытарная, мітынгі разганяюцца, народ пазбаўлены многіх свабодаў. Але зь іншага боку, я часта бываў там і бачыў, як урад вядзе сапраўдную барацьбу з карупцыяй і бандытызмам. Там чысьціня, парадак у дарожным руху, якія ўзрушваюць і чаго ў Расеі няма. Таму ў Беларусі значна больш тых, хто падтрымлівае Лукашэнку, і кіраваць яму яшчэ доўга.
Уладзімер Улас, дэпутат Дзярждумы (КПРФ). Яго пазыцыі больш чым стабільныя, і сур'ёзнай глебы для пратэсту няма. Страхі з нагоды беспарадкаў разьдзьмутыя, бо для Захаду і Расеі посьпехі Беларусі як костка ў горле. За Лукашэнкам стаіць адмысловая сацыяльна-эканамічная палітыка, у яе аснове -- разьмеркаваньне дзяржаўнага багацьця паміж усімі членамі грамадзтва. Гэта справядліва, і таму дадзеную палітыку хочуць дыскрэдытаваць.
Леанід Гозман, былы сустаршыня партыі "Правое дело". Зусім нядоўга. Калі мы ня будзем яго падтрымліваць, тады лік можа ісьці на тыдні. Хоць мы можам падоўжыць гэтую агонію, але гэта будзе супраць нашых інтарэсаў і стане здрадай беларускаму народу. Знаходжаньне Лукашэнкі ва ўладзе толькі пагаршае сытуацыю. І потым, калі пачнецца аднаўленьне краіны, за кожны дзень яго ўлады прыйдзецца расплачвацца месяцамі, як эканамічна, так і палітычна.
Дзьмітры Быкаў, пісьменьнік, паэт. Ахвотна дапускаю, што няшмат. Магчыма, гэта пытаньне году. Усё можа разьвівацца па сцэнары Кадафі. Але калі ў выніку спантаннай "бульбяной" рэвалюцыі ён сыдзе, яго вяртаньне ў палітыку праз пяць-сем гадоў верагоднае, як у сцэнары Шэварднадзэ. А яшчэ можа здарыцца "пасьмяротная кананізацыя". Ён жа бацька беларускага народа. У Беларусі ніхто не гатовы да сыходу прэзыдэнта, ні адзін сацыяльны пласт. Таму вялікае гэта пытаньне, што для Беларусі будзе лепш ...
Аляксандар Ф. Скляр, музыка. Ён будзе кіраваць усё жыцьцё. Бо Лукашэнка пабудаваў такую сыстэму ўлады, пры якой усе рашэньні ідуць празь яго кабінэт, усё падпарадкоўваюцца яму асабіста. Выступы апазыцыі для яго камарыныя ўкусы, нават фінансавы крызіс ня можа спыніць яго ўладу. Лукашэнка брутальны чалавек, брутальнейшы за Пуціна, і ён знойдзе дарогу да стабілізацыі сытуацыі, хай і брутальнымі спосабамі.
Генрых Падва, адвакат. Гэты працэс можа быць вельмі доўгім. На жаль, правы людзей парушаюць дзясяткі, калі ня сотні кіраўнікоў ва ўсім сьвеце, яшчэ больш шкада, што яны кіруюць вельмі падоўгу. Кадафі, напрыклад, да гэтага часу ня могуць выжыць. А наш "бацька" чалавек упарты, цьвёрды, прымусіць яго сысьці ад улады надзвычай цяжка.
Аляксандр Пакрывец, прэзыдэнт нафтагазавай карпарацыі "Бі-Газ-Сі". Тэрмін Лукашэнкі залежыць ад цярплівасьці народа. На вуліцы ж пакуль ня ўсе выйшлі! На жаль, легенда пра тое, што ён бацька для свайго народа, дзейнічае і пакуль вельмі моцная. Калі ўсё жыцьцё людзям казалі, што Лукашэнка іх бацька, то так хутка яны яго не прададуць. Але любы дыктатар заканчвае дрэнна, і Лукашэнку чакае тая ж доля.