Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дакладчык ПАРЭ асудзіў рэпрэсіі ў Беларусі


Андрэс Хэркель
Андрэс Хэркель
Андрэс Хэркель, дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, асудзіў "новую хвалю рэпрэсій у дачыненьні да людзей, якія выступілі зь мірным пратэстам, журналістаў і праваабаронцаў" у Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве дакладчыка ад 5 ліпеня, апублікаванай на сайце арганізацыі.

"Я занепакоены жорсткім разгонам мірных дэманстрантаў у Менску і іншых гарадах 3 ліпеня, калі сотні людзей былі жорстка зьбітыя і затрыманыя толькі за тое, што яны пляскалі ў далоні", - заявіў Хэркель.

Дакладчык зноў падкрэсьліў, што ня можа быць прагрэсу ў дыялёгу паміж ПАРЭ і беларускімі ўладамі безь іх "бачнага і адчувальнага руху да каштоўнасьцяў і стандартаў Рады Эўропы, уключаючы павагу правы на свабоду сходаў і асацыяцый".

Хэркель заклікаў беларускія ўлады вызваліць усіх, хто быў затрыманы падчас акцыі маўклівага пратэсту 3 ліпеня, а таксама неадкладна спыніць перасьлед апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG