Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча асудзіла арышты ў Беларусі


Міністэрства замежных спраў Польшчы рашуча асудзіла жорсткае здушэньне мірных пратэстаў у Беларусі 3 ліпеня, калі было затрымана больш за 300 чалавек.

“Мы зноў назіраем тое, што беларускі рэжым выкарыстоўвае велізарны набор рэпрэсіўных інструмэнтаў, каб здушыць дзейнасць дэмакратычных сіл: напрыклад, прэвентыўныя арышты, затрыманні журналістаў, блякаду Інтэрнэту і ужыцьцё сьлёзацечнага газу”, -- гаворыцца ў заяве.

“Беларускае грамадзтва ўсё больш і больш відавочна заклікае да зменаў. Усё мацнейшыя мірныя пратэсты немагчыма бясконца душыць з дапамогай масавага збіцця і арыштаў. Гэтым ня здушыш незалежныя СМІ. Сёньняшні прысуд незалежнаму журналісту Ігару Банцару на дзесяць дзён арышту толькі пацьвярджае, наколькі ўлады баяцца свабоды слова.

Мы выказваем павагу да мужнасці тых беларусаў, якія праяўляюць сваю волю да жыцця ў свабодзе. Мы яшчэ раз звяртаемся да ўладаў у Менску з заклікам амніставаць і рэабілітаваць палітычных зняволеных і арыштаваных пасля інцыдэнтаў 19 сьнежня 2010 году, а таксама пачаць дыялог з апазіцыяй на карысць Беларусі і беларусаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG