Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліст да Абамы


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама
19 дасьледчыкаў і грамадзкіх дзеячоў з ЗША, Канады, Славаччыны і іншых краін зьвярнуліся з адкрытым лістом да прэзыдэнта ЗША Барака Абамы з заклікам узмацніць намаганьні па вызваленьні палітвязьняў у Беларусі і падтрымку грамадзянскай супольнасьці ў краіне. У прыватнасьці, аўтары ліста прапануюць пашырыць амэрыканскія эканамічныя санкцыі адносна Беларусі.

Паважаны спадар Прэзыдэнт:

Калі Аляксандар Лукашэнка, які жорсткай рукой кіруе сваёй краінай, сутыкаецца з сур'ёзным эканамічным крызісам, мы выказваем наша перакананьне, што цяпер самы час для Злучаных Штатаў, сумесна з Эўрапейскім Зьвязам, актывізаваць свае намаганьні па забесьпячэньні вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі і ўзмацніць ціск на «апошнюю дыктатуру Эўропы".

На працягу апошніх шасьці месяцаў на Беларусь абрынуўся разбуральны фінансавы крызіс, выкліканы гадамі марнатраўства дзяржаўных выдаткаў і безразважнай эканамічнай палітыкай ўраду. Народ Беларусі нясе на сабе ўвесь цяжар гэтага бедзтва, назіраючы за падзеньнем сваіх зьберажэньняў і рэальных заробкаў, калі цэны на прадукты харчаваньня, паліва і іншыя імпартныя тавары рэзка падскочылі. Але замест задавальненьня патрэбаў сваіх грамадзян, прэзыдэнт Лукашэнка прыгразіў закрыць межы краіны, абяцаў "шарахнуць" актывістаў, якія арганізуюць пратэсты праз Інтэрнэт, загадаў перасьледаваць членаў апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці і журналістаў.

Многія з гэтых людзей былі асуджаныя на доўгія тэрміны турэмнага зьняволеньня судовай сыстэмы, якая ўжо даўно зьяўляецца палітычным інструмэнтам злоўжываньняў з боку Лукашэнкі. Як заявілі ў сьнежні Дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан і вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у пытаньнях зьнешняй палітыкі Кэтрын Эштан, "народ Беларусі заслугоўвае лепшага".
Мы заклікаем вас разгледзець пытаньне аб дадатковых мерах, накіраваных на неадкладнае вызваленьне ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі.

Як вы сказалі ў Каіры два гады таму, свабода слова, вяршэнства закону і магчымасьць выбіраць улады -- "ня толькі амэрыканскія ідэі, яны зьяўляюцца правамі чалавека. І менавіта таму мы будзем падтрымліваць іх ва ўсім сьвеце". Таксама 19 траўня вы заявілі: «Ёсьць моманты ў гісторыі, калі дзеяньні шараговых грамадзян запальваюць іскру руху за зьмены, таму што яны гавораць з тугой па свабодзе, якая назапашвалася гадамі ". Мы лічым, што зараз у Беларусі надышоў менавіта такі момант.

Ваша адміністрацыя прадэманстравала лідэрства ў асуджэньні парушэньняў рэжыму Лукашэнкі і падтрымку грамадзянскай супольнасьці і ахвяраў жорсткасьці рэжыму. Але мы заклікаем вас разгледзець пытаньне аб дадатковых мерах, накіраваных на неадкладнае вызваленьне ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі. Гэтыя меры мусяць пацьвердзіць глыбокую заклапочанасьць Амэрыкі з нагоды паведамленьняў аб катаваньнях і іншых формах жорсткага і зьневажальнага абыходжаньня з затрыманымі. Для таго, каб дапамагчы беларускаму народу ў яго барацьбе за свабоду, мы таксама заклікаем адміністрацыю актывізаваць свае намаганьні для аказаньня матэрыяльнай і тэхнічнай дапамогі беларускай апазыцыі, грамадзянская супольнасьці і журналістам і пашырыць дзейныя эканамічныя санкцыі ЗША супраць рэжыму Лукашэнкі.
Раім пашырыць сьпіс кампаній, на якія накладзеныя санкцыі ЗША

На мінулым тыдні Эўразьвяз увёў эмбарга на пастаўкі збройных матэрыялаў, які могуць выкарыстоўвацца ў палітычных рэпрэсіях у Беларусі, і ўвёў новыя санкцыі ў дачыненьні да кампаній, зьвязаных з лукашэнкаўскай уладай. Мы падтрымліваем захады ЭЗ і раім пашырыць сьпіс кампаній, на якія накладзеныя санкцыі ЗША, у прыватнасьці, уключыць у яго дзяржаўнага вытворцу зброі «Белтэхэкспарт».
Узмацняючы ціск на ўрад Лукашэнкі, ваша адміністрацыя можа паслаць моцны сыгнал, што надышоў час для прадстаўнікоў улады падумаць пра сваю будучыню, тым больш, што жыцьцё робіцца для іх усё больш няўтульным з кожным днём.

Акрамя таго, мы раім, каб адміністрацыя выразна і публічна заявіла аб сваім нэгатыўным стаўленьні да аказаньня дапамогі Беларусі з боку міжнародных фінансавых інстытутаў, такіх як Міжнародны валютны фонд, да таго часу, пакуль палітычныя зьняволеныя застаюцца ў турме. Гэтыя ўстановы павінны пазьбягаць выдзяленьня дапамогі, якая магла б мець сваім ненаўмысным наступствам падаўжэньне тэрміну існаваньня гэтага рэпрэсіўнага рэжыму. Зараз ня час кідаць беларускай дыктатуры фінансавае выратавальнае кола.
Мы заклікаем вашу адміністрацыю стратэгічна думаць пра Беларусь пасьля Лукашэнкі

Нарэшце, мы заклікаем вашу адміністрацыю стратэгічна думаць пра Беларусь пасьля Лукашэнкі, калі народ Беларусі нарэшце зможа ўсталяваць дэмакратычнае, свабоднае, рынкавае грамадзтва. Да гэтага часу Злучаныя Штаты павінны рыхтавацца цяпер, каб быць у стане хутка дапамагчы ў правядзеньні міжнародна прызнаных выбараў і ўсталяваньня кіраваньня ў Беларусі, заснаванага на вяршэнстве закону.

Віктар Эш

Андэрс Аслунд

Элен Борк

Ян Бжэзінскі

Сьюзан Корк

Павол Дэмеш

Пітэр Доран

Джэф Голдштейн

Лары Хірш

Дональд Джэнсан

Дакота Корс

Дэвід Крэмэр

Ірына Красоўская

Дэвід Марплс

Весс Мітчэл

Стывэн Нікс

Роберт Нурык

Трыгве Олсан

Курт Волкер
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG