Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС адрэагавала на новыя санкцыі Эўразьвязу


Андрэй Савіных
Андрэй Савіных
Афіцыйны сайт МЗС зьмяшчае камэнтар прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных у сувязі з рашэньнем Рады Эўразьвязу замарозіць рахункі трох беларускіх кампаній, падкантрольных Аляксандру Лукашэнку, а таксама пашырыць сьпіс прадстаўнікоў Беларусі, якім забаронены ўезд у ЭЗ і чые актывы павінны быць замарожаныя.

«Прынятае рашэньне прымушае сумнявацца ў здольнасьці Рады ЭЗ адэкватна ацаніць сытуацыю і зрабіць крокі насустрач канструктыўнаму дыялёгу, накіраванаму на пошук рацыянальных рашэньняў.

Даводзіцца канстатаваць, што эўрапейская палітыка знаходзіцца ў палоне ілюзій і фальшывых уяўленьняў пра рэальны стан спраў у нашай краіне. Эўразьвяз спрабуе размаўляць зь Беларусьсю з пазыцыі сілы і эканамічных санкцый, якія на справе накіраваныя супраць інтарэсаў простых людзей.

Зараз даводзіцца канстатаваць, што дзеяньні ЭЗ паглыбляюць канфрантацыю і ўскладняюць магчымасьць пераходу да нармальнага ўзаемадзеяньня.

Беларускі бок прыме адэкватныя захады па абароне законных інтарэсаў сваіх грамадзян і прадпрыемстваў, уключаючы такія ж захады ў адказ у дачыненьні да ініцыятараў гэтага рашэньня».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG