Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Freedom House: Беларусь – "на мяжы" сусьветнага лідэрства па рэпрэсіях


Менск – Плошча пасьля разгону, 19.12.2010
Менск – Плошча пасьля разгону, 19.12.2010
Міжнародная арганізацыя ў пытаньнях маніторынгу правоў чалавека Freedom House абнародавала сваю штогадовую справаздачу аб найбольш рэпрэсіўных грамадзтвах у сьвеце.

Найгоршую ацэнку, што да датрыманьня палітычных і грамадзкіх правоў, атрымалі дзевяць краін, сярод якіх Лібія, КНДР, Туркмэністан ды Ўзбэкістан. Асобна была адзначаная кітайская правінцыя Тыбет.

Беларусь арганізацыя занесла ў катэгорыю краін, якія знаходзяцца на мяжы найгоршай адзнакі. Другое месца ў сьпісе найбольш рэпрэсіўных рэжымаў Беларусь падзяляе зь сямю краінамі і дзьвюмя правінцыямі, сярод якіх – Куба, Кітай, Сырыя і Паўночная Асэтыя.
XS
SM
MD
LG