У часе двухбаковых перамоў паміж Баракам Абамам і Браніславам Камароўскім, акрамя пытаньняў амэрыканскай вайсковай прысутнасьці ў Польшчы, магчымага пашырэньня НАТО і ЭЗ, прэзыдэнты абмеркавалі таксама апошнія падзеі ў Беларусі.
Прамаўляючы ў часе брыфінгу пасьля перамоў, Браніслаў Камароўскі сказаў:
«Я вельмі цешуся, што мы абмяняліся меркаваньнямі ў справе ўнёску ў пабудову дэмакратыі вакол Эўропы, прыкладам, у Беларусі, дзе надышоў трагічны крызіс дэмакратычных працэсаў. Дзе арыштоўваюць і судзяць апазыцыйных дзеячаў, канкурэнтаў на выбарах. У гэтыя дні адбываецца таксама акцыя ў абарону журналіста, які працуе для польскіх мэдыяў у Беларусі (гаворка ідзе пра Андрэя Пачобута, у абарону якога сёньня ў Польшчы праходзіць агульнанацыянальная акцыя салідарнасьці супрацоўнікаў вядучых СМІ — рэд.). Я цешуся, што нашыя погляды абсалютна супадаюць, што тычыцца цьвёрдага падыходу да праблемаў грамадзянскіх правоў і правоў чалавека ў Беларусі».
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама таксама закрануў беларускае пытаньне:
«Як казаў прэзыдэнт Камароўскі, у Беларусі мае месца рэгрэс, таму істотна, каб мы разам папулярызоўвалі грамадзянскую супольнасьць, падтрымлівалі рэфарматарскія тэндэнцыі ў Беларусі. Каб рэпрэсіі ў Беларусі ня мелі нэгатыўнага ўплыву на бясьпеку ва ўсім рэгіёне».
Адметна, што прэзыдэнт Абама падчас сустрэчы з «бацькамі польскай дэмакратыі» — перадусім былымі дзеячамі «Салідарнасьці» — меў кароткую размову з дырэктаркай беларускамоўнага незалежнага тэлеканалу «Белсат» Агнешкай Рамашэўскай-Гузы.