Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрадэпутат Міхаэль Галер узяў шэфства над Паўлам Севярынцам


Эўрадэпутат Міхаэль Галер
Эўрадэпутат Міхаэль Галер
Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту ад нямецкага Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу, сябар Эўрапейскай народнай партыі, камісій Эўрапарлямэнту ў міжнародных справах, бясьпецы і абароне, а таксама транспарце і турызьме Міхаэль Галер (Michael Gahler) узяў шэфства над сустаршынём "Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі" Паўлам Севярынцам, якога 16 траўня прысудзілі да 3 гадоў "хіміі", -- паведамляе прэсавая служба БХД.

"Я вельмі ўдзячны нашым эўрапейскім сябрам за такую падтрымку. Ініцыятыва надзвычай важная і сымбалічная: людзі, якія змагаюцца за адныя каштоўнасьці – праўду, свабоду, справядлівасьць, маральнасьць – усталёўваюць моцныя, можна сказаць, роднасныя повязі. У гэтым – тое, што мы, беларускія дэмакраты, укладаем у паняцьце "Эўропа", -- адзначыў Севярынец у інтэрвію прэс-службе БХД.

Міхаэль Галер на працягу доўгага часу сочыць за сытуацыяй у Беларусі, заўсёды выступае ў падтрымку рэзалюцыяў Эўрапарлямэнту ў справе Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG