Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Янукевіч: Саньнікаў і Статкевіч найбольш востра крытыкавалі Лукашэнку


Аляксей Янукевіч
Аляксей Янукевіч
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч упэўнены: улады ў справе вынясеньня розных прысудаў за Плошчу прытрымліваюцца яснай стратэгіі:

«На маю думку, яшчэ нават некалькі месяцаў таму было бачна, што Саньнікаў і Статкевіч, а таксама іхныя каманды і будуць асноўнымі аб’ектамі рэпрэсіяў. І менавіта яны будуць атрымліваць найбольш жорсткія тэрміны. А іншыя экс-кандыдаты — меншыя тэрміны.

Гэта, у прыватнасьці, можа быць зьвязана з тым, што Саньнікаў і Статкевіч падчас сваіх кампаніяў досыць шмат увагі аддавалі асабістым атакам на Аляксандра Лукашэнку. І, магчыма, менавіта з-за гэтага і было прынятае рашэньне даваць ім большыя тэрміны пакараньня».

З усіх ужо асуджаных уладамі за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году найбольшы тэрмін пакараньня атрымаў былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў. Прысуды экс-кандыдатам Уладзімеру Някляеву і Віталю Рымашэўскаму выглядаюць значна мякчэйшымі. Што тычыцца яшчэ двух былых прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы, Дзьмітрыя Вуса і Мікалая Статкевіча, то ім абвяшчэньне прысуду нечакана перанесьлі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG